Цана энергіі пастаянна расце, таму развіццё сектару ўзнаўляльных крыніц энергіі павінна быць прыярытэтным вектарам дзейнасці для ўсіх палітычных сілаў – піша каментатар выдання Rzeczpospolita.
Газета шмат увагі прысвячае планам прыватных інвестыцый у атамную энергетыку. Гэта, канешне, пытанне будучыні. Пакуль што неабходна знайсці іншыя спосабы зменшыць залежнасць ад вугалю. Перш за ўсё трэба спрасціць атрыманне электраэнергіі з ветру і сонца, дзеля чаго павінны быць змененыя правілы мінімальнай адлегласці ветракоў ад будынкаў.
Энергія ветру або сонца мае свае негатыўныя бакі – яна залежыць ад надвор’я. Аднак мінусы ёсць таксама ў газавым паліве, на інвестыцыі ў газавыя электрастанцыі ўсё менш прыхільна глядзіць Еўрапейская камісія, банкі адмаўляюцца іх фінансаваць. Кошты выкіду вуглякіслага газу павялічваюцца вельмі хутка, неўзабаве газ можа стаць такой жа «няправільнай» сыравінай, як і вугаль.
Такім чынам, неабходна падумаць пра атамную энергію. Патрэбныя як вялікія станцыі, так і малыя, модульныя. Дзяржава павінна даць магчымасць інвеставаць у дадзеную галіну эканомікі прыватнаму бізнесу, а дзеля гэтага неабходна змяніць законы, якія на дадзены момант перакрываюць шлях прыватных суб’ектаў гаспадарання ў гэты сектар.
Rzeczpospolita/нг