Беларуская Служба

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на больш за 13%

20.09.2021 18:32
Паводле экспертаў, бліжэйшыя месяцы прынясуць запаволенне росту прамысловай вытворчасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJu Jae-young/shutterstock

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у жніўні бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, рост прамысловай вытворчасці склаў 13,2%, у той час, як у ліпені – 9,8 %.

Паводле ацэнак Польскага эканамічнага інстытута, бліжэйшыя месяцы прынясуць запаволенне росту прамысловай вытворчасці, звязанае з праблемамі аўтамабільнага сектара і зніжэннем замежнага попыту.

Міхал Ключнік(Michał Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што ў лістападзе і снежні дынаміка можа скласці каля 5%:

-Гэта будзе вынік адсутнасці дастатковай колькасці мікрапрацэсараў і запаволення замежнага попыту з Кітая. Абмежаваны доступ да мікрапрацэсараў адлюструецца ў вынікаў аўтамабільнага сектара. Аўтазаводы канцэрна «Шкода» ў Чэхіі ўжо аб’явілі тыднёвае спыненне вытворчасці. У сваю чаргу нямецкія заводы плануюць скараціць аб’ём вытворчасці. Тым часам польскія кампаніі – гэта важныя пастаўшчыкі запчастак у абедзве гэтыя краіны. У выніку прастою на працы, яны страцяць частку заказаў. Падзенне попыту з Азіі адчуюць таксама вытворцы інвестыцыйных і прамежкавых тавараў, напрыклад, машынабудаўнічы сектар.

Са студзеня па жнівень прамысловая вытворчасць была на 16,4% вышэйшая, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, калі фіксавалася ейнае зніжэнне на 4,5%.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі