Беларуская Служба

5 тысяч удзельнікаў прымуць удзел у Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцах

21.09.2021 08:32
Еўрапейскі эканамічны кангрэс – адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных дыскусій у Цэнтральнай Еўропе.
      .
У горадзе Катавіцэ працягваецца Еўрапейскі эканамічны кангрэс.PAP/Andrzej Grygiel

Аднаўленне эканомікі пасля пандэміі каранавіруса – гэта лейтматыў сёлетняга 13-га Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, які ў панядзелак стартаваў у горадзе Катавіцы на поўдні Польшчы. Для ўдзелу ў трохдзённым мерапрыемстве зарэгістраваліся каля 5 тысяч удзельнікаў – палітыкі, прадстаўнікі мясцовага самакіравання, няўрадавых арганізацый, эканамісты і навукоўцы.

Арганізатар кангрэса Войцех Кусьпік(Wojciech Kuśpik) адзначыў, што ўдзельнікі кангрэса будуць гаварыць не толькі аб бягучай сітуацыі, але і аб будучыні і маючых адбыцца зменах:

- Лейтматывам будзе адбудова эканомікі пасля пандэміі, у тым ліку, сацыяльна-эканамічная праграма кіроўнай партыі «Польскі парадак», планаваныя дзеянні Польшчы і Еўрасаюза па гэтай справе. Наступная тэма, гэта змена чаканняў спажыўцоў у выніку пандэміі. Гаворка пойдзе таксама пра гэтак званыя зялёныя пераўтварэнні, паколькі гэтая тэма пачынае датычыць кожнай кампаніі.

Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк(Jarosław Wieczorek) падкрэсліў, што пандэмія на некаторы час спыніла свет, у тым ліку Еўропу і Польшчу. Ён таксама адзначыў што Польшча, як адна з першых у свеце вярнулася на шлях рэканструкцыі:

- Мы вярнуліся да патэнцыялу ВУП, які назіраўся да пандэміі. Буйное, у тым ліку фінансавае заангажаванне дзяржавы прычынілася да таго, што зараз Польшча знаходзіцца на этапе росту. Мы хацелі б, каб гэта тычылася ўсёй еўрапейскай прасторы. Важнымі будуць дыскусіі на тэму кліматычных зменаў і ланцугоў паставак, на якія рашуча паўплывала пандэмія.

Арганізатары падкрэсліваюць, што Еўрапейскі эканамічны кангрэс – адна з найбуйнейшых і найважнейшых эканамічных дыскусій у Цэнтральнай Еўропе.

13-ты Еўрапейскі эканамічны кангрэс у Катавіцах будзе працягнецца да серады.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі