У краіне пануе атмасфера халявы ды культ халтуры, нявыгадна займацца вытворчасцю.
Лукашэнка не раз абяцаў беларусам заробкі «па пяцьсот» долараў, апошні раз у 2005 годзе. На сённяшні дзень больш за 90% беларусаў столькі не атрымліваюць. Толькі 6,4% насельніцтва Беларусі мелі ў першым паўгоддзі 2021 года даход на чалавека большы за $505. Гэта вынікае з афіцыйных дадзеных Белстата, які апублікаваў лічбы пра размеркаванне насельніцтва па даходах.
Яшчэ траціна беларусаў (32,2%) атрымлівалі менш за $194 у першым паўгоддзі 2021 года. Каля 4% дагэтуль выжываюць на пражытачны мінімум.
Чаму беларусы не зарабляюць шмат? У краіне нявыгадна займацца вытворчасцю, кажа эканаміст Міхась Залескі.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл