Урадавы законапраект уводзіць інтэграцыю плацежных тэрміналаў з касавымі апаратамі прадаўца ці прадпрымальніка, якія наўпрост перадаюць дадзеныя ў падатковую, - , – піша Rzeczpospolita
Паводле апазіцыі, гэта парушае прыватнасць палякаў.
Правіла пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 году.
- Такім чынам падатковыя службы ў рэальным часе атрымаюць усе дадзеныя з фіскальнай квітанцыі прывязанай да нумара крэдытнай карткі. Разам з гэтым можна проста ідэнтыфікаваць пакупніка, – адзначае сябра апазіцыйнай групоўкі «Polska 2050»Ганна Гіл-Піонтэк (Hanna Gill-Piątek).
Такім чынам пакупкі губляюць статус прыватных. Ідзецца не толькі пра харчы ці вопратку, а таксама візіты ў адвакатаў ці лекараў.
«Падатковая атрымае поўны набор дадзеных пра любога чалавека», кажа апазіцыя.
Такім чынам урад рыхтуе палякам вышэйшай ступені Старэйшага брата. Дадзеныя аб тым, што і колькі мы купілі, а таксама, якой карткай карысталіся, будуць паступаць у Міністэрства фінансаў.
Рэшткі прыватнасці стануць ахвярай грамадзян у вайне дзяржавы з шэрай зонай і левымі здзелкамі. Заадно магчымасць слежкі рознымі спецслужбамі жудасна вырасце, – піша Rzeczpospolita.
яс