Беларуская Служба

Французская кампанія EDF хацела б пабудаваць польскую АЭС

15.10.2021 09:40
Французскі аператараў атамных электрастанцый прадставіў польскаму боку папярэднюю прапанову па гэтай справе.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVaclav Volrab/ Shutterstock

Électricité de France (EDF) – адна з найбуйнейшых у свеце кампаніяў-аператараў атамных электрастанцый прадставіла польскаму боку папярэднюю прапанову адносна будаўніцтва ў Польшчы ад чатырох да шасці вода-вадзяных ядзерных рэактараў у тэхналогіі EPR агульнай магутнасцю ад 6,6 да 9,9 ГВт.

Уступная прапанова французаў уключае, між іншым, канфігурацыю ўстаноўкі, прамысловую схему, планы развіцця мясцовага ланцуга паставак, каштарыс і графік работаў. Яна таксама падтрымлівае рэалізацыю мэтаў Польскай праграмы атамнай энергетыкі, прынятай уладамі Польшчы ў 2020 годзе.

Паводле сайта energetyka24.com, ядзерная праграма, заснаваная на тэхналогіі еўрапейскіх вода-вадзяных рэактараў, прынясе польскай эканоміцы шматлікія перавагі, спрыяючы энергетычнай незалежнасці краіны, гарантуючы электраэнергію на прынамсі 60 гадоў і задавальняючы да 40% цяперашняга попыту Польшчы на электраэнергію.

Мяркуецца, што падчас будаўніцтва кожнай пары блокаў EPR на мясцовым узроўні можа ўзнікнуць каля 25 тысяч працоўных месцаў і ўскосна яшчэ дзясяткі тысяч працоўных месцаў, паведамляе energetyka24.com.

аз