Беларуская Служба

У Варшаве прадаюцца закінутыя аўтамабілі

20.10.2021 09:18
Сярод іх Mercedes S500, Audi A6 і Porsche Cayenne.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay / Tama66

Варшава прадае закінутыя аўтамабілі, адбуксіраваныя з вуліц горада. Сярод іх Mercedes S500, Audi A6 і Porsche Cayenne. Усяго на продаж было выстаўлена восем машын, паведамляецца на сайце money.pl.

Як гаворыцца ў аб'яве Адміністрацыі гарадскіх дарог, аўтамабілі, выстаўлены на продаж, былі зняты ў адпаведнасці з законам аб дарожным руху. Згодна з ім, аўтамабілі, якія засталіся без нумароў, або стан якіх паказвае, што яны не выкарыстоўваюцца, выдаляюцца.

У абвешчаным аўкцыёне самы стары аўтамабіль – 2002 года, самы новы- 2009 года. Стартавая цана 1600 злотых ($408) для Mercedes C200 да 39 000 злотых (9950) для Mercedes S500.
Адбуксіраваныя аўтамабілі адводзяцца на спецыяльныя паркінгі. Там яны чакаюць гаспадара або асобы ўпаўнаважанай забраць транспартны сродак. Калі на працягу 6 месяцаў ніхто не забірае машыну, яна становіцца ўласнасцю горада.

Дагэтуль аўтамабілі, якіх ніхто не забраў, выводзіліся на жалезны лом.
Аднак некаторыя закінутыя машыны знаходзяцца ў даволі добрым стане і фактычна не павінны ісці на разборку, і цяпер адміністрацыя гарадскіх дарог пачала іх прадаваць, паведамляе money.pl

яс