Беларуская Служба

Кампанія Google адкрывае чарговы офіс у Польшчы

26.10.2021 17:12
Свой першы офіс у Польшчы кампанія Google адкрыла ў 2006 годзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJay Fog / Shutterstock.com

Кампанія Google адкрывае ў Варшаве Цэнтр развіцця тэхналогій Google Cloud. Гэта найбуйнейшы такі офіс у Еўропе і чарговая інвестыцыка Google ў Польшчу і Варшаве.

Як падкрэслілі ўлады Google Poland, цэнтр гуртуе лепшых экспертаў у галіне распрацоўкі хмарных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца кліентамі Google Cloud па ўсім свеце. Магдалена Катлярчык падкрэсліла, што гэта вельмі патрэбная інвестыцыя.

«Нашаe інжынернае бюро выдатна развіваецца. За апошнія тры гады колькасць занятых у ім інжынераў павялічылася ў тры разы. Палова з іх – людзі, якія прыехалі з-за мяжы», – адзначыла Катлярчык. Яна дадала, што ў Польшчы існуе вялікая патрэба ў развіцці гэтай тэхналогіі.

Кампанія Google адкрыла свой першы офіс у Польшчы ў 2006 годзе. У цяперашні час у Варшаве і Вроцлаве працуе больш за 900 чалавек.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі