Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы за лістапад склала 7,7%

30.11.2021 15:46
Назіраецца інфляцыя самая вялікая са студзеня 2000 года.
Аўдыё
  • Інфляцыя ў Польшчы за лістапад склала 7,7%; Польскі ўрад спрабуе абмежаваць наступствы інфляцыі і падрыхтаваў «антыінфляцыйны шчыт»; З 1 снежня змяняюцца правілы аплаты за праезд на частках аўтамагістраляў А2 і А4.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Tero Vesalainen

На столькі падаражалі тавары і паслугі ў гэтым месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленнем. Эканамістка Моніка Куртэк паведаміла, што паказчык інфляцыі аказаўся вышэйшым, чым чакалася і наогул інфляцыя была найвышэйшай са студзеня 2000 года.

- З апублікаваных дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вынікае, што на інфляцыю ў асноўным уплываў рост цэн на прадукты харчавання (гэты рост склаў 6,4% у параўнанні з мінулым годам), рост цэн на энерганосьбіты (13,4%) і кошты на паліва, якія выраслі на 36,6%.

Моніка Куртэк дадала, што заўважны рост інфляцыі і па іншых катэгорыях тавараў. Эканамістка мяркуе, што лістападаўскія паказчыкі інфляцыі прымусяць Раду грашова-крэдытнай палітыкі павысіць працэнтныя стаўкі, то бок падаражэюць крэдыты, разам з тым вырастуць працэнтныя стаўкі па банкаўскіх дэпазітах.

У кастрычніку інфляцыя ў Польшчы складала 6,8 %.

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер усклаў адказнасць за рост цэнаў на тых, хто маніпулюе коштамі на газ і запасамі газу. На яго думку, інфляцыю падганяюць пастаўшчыкі блакітнага паліва, а таксама цэны на квоты на выкіды вуглякіслага газу ў Еўрасаюзе. Пётр Мюлер паведаміў, што Польшча будзе падымаць гэтае пытанне на форуме ЕС.

- Правілы продажу і абароту гэтымі квотамі будуць абмяркоўвацца на бліжэйшым паседжанні Еўрапейскай камісіі, таму што якраз на гэта Еўракамісія мае ўплыў і такім чынам можна згладзіць наступствы інфляцыі.

Польшча будзе патрабаваць вызначэння новых правіл гандлю квотамі на выкіды CO2.

яс

Далучаны эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі»

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі