Беларуская Служба

Міністр фінансаў: Мы павінны лічыцца з магчымасцю лакдаўна

10.01.2022 14:02
Тыдзень таму міністр аховы здароўя таксама не выключыў магчымасць увядзення жорсткага сацыяльнага каранціну.
Ілюстрацыя Крыніца: shutterstock.com/FOTOFILIA Maciej Pazera

Міністр фінансаў Польшчы Тадэвуш Касьціньскі лічыць, што грамадства і дзяржава павінны лічыцца з магчымасцю чарговага лакдаўна. У інтэрв'ю часопісу Fakt палітык таксама распавёў, чаму ўрад не дачакаўся наступнага года для ўвядзення падатковай рэформы ў рамках пакету законапраектаў пад агульнай назвай «Польскі лад». Спешка ў зацвярджэнні гэтага пакету законаў прывяла да бязладзіцы і блытаніны з выплатай нізкіх заробкаў. Урад у прыспешаным тэмпе выпраўляе памылкі чытаем на старонках выдання Fakt.

«З пункту гледжання фінансаў мы павінны з гэтым лічыцца, хоць не хацелі б гэтага рабіць, бо гэта негатыўна ўплывае на грамадства і на эканоміку. Тым не менш, мы павінны быць гатовыя да любой магчымасці», – адказаў міністр фінансаў Тадэвуш Касьціньскі, калі яго спыталі аб тым, ці разглядае ўрад магчымасць увядзення чарговага лакдаўна.

Тыдзень таму міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі адказваючы на пытанне, ці выключае ён магчымасць увядзення жорсткага сацыяльнага карнціну заявіў, што «нельга нічога выключаць, таму што ў дадзены момант мы мала ведаем пра амікрон і яго характарыстыкі».

Вяртаючыся да спраў фінансавых, міністра Касьцінськага папрасілі патлумачыць блытаніну, якая суправаджае ўступленне ў сілу палажэнняў падатковай рэформы, уведзеных у рамках «Польскага ладу». Выданне  Fakt  спытала паліытка, ці не лепш было пачакаць яшчэ год з укараненнем новаўвядзенняў, дапрацоўваючы іх.

«Спытайце ў пенсіянера, ці хоча ён падвышаную пенсію ўжо ў гэтым годзе, ці можа пачакаць яшчэ адзін год? «Польскі лад» дапаможа 90% пенсіянераў і гэтыя грошы патрэбныя як мага хутчэй. 18 мільёнаў палякаў хочуць мець больш грошай у сваіх гаманцах цяпер, ці праз год?» – заявіў міністр фінансаў Польшчы Тадэвуш Касьціньскі ў размове з выданнем Fakt.

эж

У Польшчы - 11 106 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

09.01.2022 14:39
22 чалавекі з COVID-19 памерлі.