Беларуская Служба

У Польшчы прадаецца штораз меней новых аўто

23.02.2022 13:51
Выключэннем на аўтамабільным рынку з'яўляюцца матацыклы. 
ІлюстрацыяКрыніца: radyjo.net

Аўтамабільны рынак скарачаецца хуткімі тэмпамі. Зніжэнне колькасці рэгістрацый зафіксавана практычна ва ўсіх сегментах рынку, пішуць у выданні Puls Biznesu. Цягам 20 дзён лютага ў Польшчы зарэгістравана ўсяго 20,3 тыс. новых легкавых аўтамабіляў. Гэта на цэлых 20% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Выданні адзначае, што ў бліжэйшыя тыдні зніжэнне колькасці рэгістрацый новых аўтамабіляў будзе працягвацца. Колькасць рэгістрацый адлюстроўвае карціну рынку 6-7 месяцаў таму, а ў другой палове 2021 года праблемы з даступнасцю новых аўтамабіляў пачалі імкліва расці. Эксперты прагназуюць, што за ўвесь 2022 год будзе зарэгістравана 485 тыс. новых легкавых аўтамабіляў (рост складзе 8,6% у параўнанні з мінулым годам).

Выключэннем на аўтамабільным рынку з'яўляюцца матацыклы. За аналізаваны перыяд было зарэгістравана 800 новых матацыклаў (рост у 37,5%).і 277 мапедаў (плюс 0,7 %). Пра стан рынку новых аўтамабіляў у Польшчы пісалі на на старонках выдання Puls Biznesu.

эж

Польшча ўсё хутчэй скарачае эканамічную дыстанцыю да Нямеччыны

21.02.2022 16:05
Гэта адін з вынікаў пандэміі.