Больш за 60% рэспандэнтаў, старэйшых за 40 гадоў мяркуюць, што досвед і веды пажылых людзей не цэняцца ў польскім грамадстве, сведчыць даследаванне Польскага эканамічнага інстытута. Апытанне таксама паказала, што большасць палякаў 40+ не адчуваюць дыскрымінацыі па ўзроставай прыкмеце на рынку працы.
8 працэнтаў людзей ва ўзросце 60-69 гадоў мелі дыскрымінацыйны досвед на працы. У групе людзей ва ўзросце 40+ пра такі вопыт заявілі 3% апытаных. У той жа час 14% людзей ва ўзросце 40-49 гадоў лічаць, што пажылыя і маладыя людзі функцыянуюць у Польшчы як адна згуртаваная сацыяльная група, аднак больш за 60% палякаў, якім больш за 40 гадоў, бачаць, што вопыт і веды людзей ва ўзросце 60+ не цэняцца ў польскім грамадстве. Насцярожвае, што 49 працэнтаў апытаных ва ўзросце 70+, якія працуюць або шукаюць працу, лічаць, што пажылыя людзі выключаныя з многіх сфер сацыяльнага жыцця.
Намеснік дырэктара інстытута Анджэй Кубісяк падкрэслівае, што грамадства старэе і пра супрацоўнікаў з групы 50+ трэба клапаціцца, бо яны ёсць і будуць патрэбныя на рынку працы. Анджэй Кубісяк звяртае ўвагу на вынікі эксперыментальнага даследавання, якія паказалі, што ў працэсах набору маладзейшыя кандыдаты часцей атрымлівалі запрашэнне на наступныя этапы набору незалежна ад полу, месца пошуку працы і прафесійнага досведу. У найгоршай сітуацыі апынуліся пажылыя жанчыны.
IAR PR/нг