Беларуская Служба

Праца польскіх кампаній ва Украіне апынулася пад пагрозай

25.02.2022 10:50
Напад з боку Расіі стаў шокам для польскіх кампаній і ўстаноў, якія працуюць у гэтай краіне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pressmaster/ Shutterstock

Напад Расіі на Украіну для амаль 2,5 тысяч польскіх кампаній, якія працуюць у згаданай краіне азначае недахоп газу, рабочых, мабілізаваных у армію і паніку, паведамляе Rzeczpospolita. Атака з боку Расіі стала шокам для польскіх кампаній і ўстаноў, якія працуюць у гэтай краіне. Вайна азначае, між іншым, пытанне: куды збегчы і ці варта эвакуіраваць заводы?

«Учора галоўнай заклапочанасцю быў страх за бяспеку супрацоўнікаў. У Луцку, непадалёк ад нашага завода, абстралялі ваенны аэрапорт. Таму, па меркаваннях бяспекі нашых супрацоўнікаў, у чацвер завод быў зачынены» – сказаў кіраўнік кампаніі Modern Expo Богдан Лукасік. Вытворца гандлёвага абсталявання працаўладкоўвае дзве тысячы ўкраінцаў і яшчэ 600 чалавек у Беларусі.

«Бізнес можа эканамічна падтрымліваць гэтую краіну, то бок не разрываць ланцужкі паставак, не ўспрымаць яе, як небяспечную краіну, але са зразуменнем ставіцца да цяжкасцяў або затрымак, каб Расія не знішчыла ўкраінскай эканомікі, а гэта мэта Масквы з пачатку канфлікту», – кажа кіраўнік Modern Expo ў размове з газетай Rzeczpospolita.

аз