Поўнамаштабны ўзброены канфлікт – найгоршы сцэнарый, якога эканамісты пакуль не бралі пад увагу, а гэта азначае далейшы рост інфляцыі і павышэнне працэнтных ставак, падкрэсліваюць аналітыкі на старонках выдання Gazeta Wyborcza.
Атака Расіі на Украіну выкліканае паніку на фінансавых рынках. У чацвер (па стане на 13.00) за еўра трэба было заплаціць 4,65 злотых. Курсы франка і долара выраслі на 3,5 – 4 працэнты.
«Напад Расіі на Украіну зрывае курсы валют з асновы. Калі б не ўварванне, мы б, верагодна, плацілі за еўра менш за 4,5 злотага», – кажа аналітык Cinkciarz.pl Барташ Савіцкі. Паводле экспертаў, самым сурʼёзным эканамічным наступствам вайны ва Украіне для Польшчы стане павышэнне коштаў на прадукты харчавання і сыравіну.
«У гэтым годзе трэба чакаць далейшага росту інфляцыі», – падкрэсліваюць эканамісты з Bank Pekao. Вырастуць таксама рахункі за газ.
Паводле эканамістаў банка ING, з 2014 года Еўропа павялічыла энергетычныя сувязі з Расіяй. Еўрасаюз імпартуе больш газу – у 2020 годзе – гэта на 44 працэнты больш, чым у 2014 годзе. Польшча імпартуе больш вугалю з Расіі – у 2020 годзе на 44 працэнты больш, чым у 2014 годзе.
Газета таксама прагназуе рост цэнаў на прадукты харчавання. Паводле эканамістаў з банка ING, трэба таксама чакаць далейшага павышэння працэнтных ставак. «Канфлікт ва Украіне перашкаджае ўмацаванню злотага. Такім чынам, НБП можа быць вымушаны павышаць працэнтныя стаўкі ў больш шырокім маштабе, каб змагацца з інфляцыяй», - паведамляе выданне Gazeta Wyborcza.
аз