Беларуская Служба

Уварванне ў Расію замарозіць рынак чыпаў

26.02.2022 12:12
Украіна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам неону. Гэты газ выкарыстоўваецца на паўправадніковых заводах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PureSolution/ Shuttrerstock

Напад Расіі на Украіну можа мець глабальныя наступствы ў тэхналагічным сектары. Украіна з’яўляецца ключавым вытворцам газаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці паўправаднікоў – чытаем у газеце «Rzeczpospolita».

Як піша штодзёнка, уварванне ў Расію паставіць рынак чыпаў, які і так моцна пацярпеў ад пандэміі, сарваных ланцужкоў паставак і недастатковых паставак, у яшчэ большыя праблемы, папярэджваюць эксперты. І яны адзначаюць, што рызыка велізарная, бо Украіна з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам неону.

Гэты газ выкарыстоўваецца на паўправадніковых заводах. Вайна, верагодна, адабʼецца на пастаўках тэхнічных газаў для вытворчасці чыпаў, якія выкарыстоўваюцца ў электроніцы – у бытавой тэхніцы, кампʼютарнай і бытавой электроніцы і нават у аўтамабільнай прамысловасці.

Дэфіцыт можа яшчэ прывесці да зніжэння вытворчасці і росту цэн на камплектуючыя. Аб такім сцэнары папярэджвае аналітычная кампанія Trend Force. Ва Украіне вырабляюць такія газы, як аргон, крыптон і ксенон. Але найважнейшым неонам – Украіна забяспечвае 70 працэнтаў сусветных паставак і больш за 90 працэнтаў для амерыканскага рынку», – піша штодзёнка «Rzeczpospolita».

яс