Беларуская Служба

Турэцкая індустрыя турызму: расіяне без SWIFT – параліч многіх турыстычных аб’ектаў

02.03.2022 18:40
Расійскія турфірмы не могуць аплаціць сваім замежным падрадчыкам паслугі, набытыя загадзя.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота з адкрытых крыніц

Санкцыі, уведзеныя супраць Расіі за яе напад на Украіну, ужо пачынаюць уплываць на прадпрымальнікаў у сферы турызму. Выключэнне расійсйкіх банкаў з сістэмы SWIFT прывяло да таго, што турфірмы не могуць заплаціць гатэлям за ранняе браніраванне.

Калі вайна, развязаная Расіяй, працягнецца доўга, то госці з Расіі не змогуць паехаць у многія краіны.

Без сістэмы SWIFT разлікі не будуць магчымыя, бо ў 21 стагоддзі ніхто з мяшком грошай не ездзіць, заяўляюць прадстаўнікі турыстычнай сферы.

Пасля нападу Расіі на Украіну знізілася колькасць замоў з іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку такіх важных, як Германія, Вялікабрытанія, Нідэрланды. Прадпрымальнікі задаюцца пытаннем, дзе яны могуць атрымаць кліентаў, каб кампенсаваць гэтыя падзенні, піша Rzeczpospolita.

 

вх