Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Усаў: Зняццё генерала Муравейкі — гэта сведчанне некаторых унутраных палітычных працэсаў

03.10.2026 10:02
Кіраўнік Генштаба Беларусі генерал Павал Муравейка прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. Ёсць падставы меркаваць, што гэта невыпадковая змена.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Зняццё генерала Муравейкі - гэта сведчанне некаторых унутраных палітычных працэсаў
 ,  ,
Аксана Колб, Лена Вялічка, Павал Усаўфота: Польскае радыё

Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што гэта сведчанне некаторых унутраных палітычных працэсаў у палітычнай сістэме, у першую чаргу ў атачэнні Лукашэнкі.

— Я мяркую, што адхіленне Муравейкі з пасады было выклікана ўнутраным канфліктам паміж сілавымі структурамі ў Беларусі, як гэта бывае ў закрытых аўтарытарных рэжымах. Я сыходжу з таго, што пасля падзей 2020 і асабліва 2022-га года войска стала адыгрываць важную, менавіта палітычную ролю. Яны ўключыліся ў барацьбу за ўтрыманне рэжыму, а па-другое атрымалі важны статус і падтрымку з боку Лукашэнкі, у тым ліку рэсурсную, фінансавую. Адначасова заўважана залежнасць ад расійскага боку. Традыцыйна ў такіх сістэмах важную палітычную ролю адыгрывала КДБ. На маю думку, павелічэнне ролі войска ва ўплывах на Лукашэнку магло турбаваць КДБ. Плюс псіхалогія Лукашэнкі не дазваляе, каб нейкая структура мела перавагу і мела на яго ўплыў. Таму гэта вынік унутранага канфлікту.

З пункту гледжання логікі можна пагадзіцца, што ўнутры такіх рэжымаў звычайна вядзецца такая барацьба. Але нельга забываць пра вонкавы кантэкст, дадае журналістка Аксана Колб.

— Гэта спробы Расіі ўцягнуць Беларусь у вайну, а з іншага боку спробы палепшыць адносіны з Еўропай. Тут цікавай была заява, што Беларусь гатовая да вайсковага супрацоўніцтва з НАТА. Магчыма, з гэтым і звязаныя ўсе перастаноўкі. У любым выпадку мы пабачым, куды будзе рухацца гэтая частка атачэння Лукашэнкі, бліжэйшым часам. Магчыма, бліжэйшым часам з'явіцца іншая заява, напрыклад, па вучэннях. Чыннікаў шмат, і без валодання ўнутранай інфармацыяй, разважаць цяжка.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле.

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка