Беларуская Служба

Nord Stream 2 не пацвярджае банкруцтва

03.03.2022 13:09
Яшчэ раней кампанія заявіла аб звальненні 140 працаўнікоў, занятых у цэнтральным офісе кампаніі.
We wtorek media podały, że Nord Stream 2 AG zwolniła 140 pracowników
We wtorek media podały, że Nord Stream 2 AG zwolniła 140 pracownikówShutterstock/T. Schneider

Аператар газаправода Паўночны паток 2, Кампанія Nord Stream 2 AG не пацвярджае інфармацыю аб пачатку працэдуры банкруцтва, піша biznesalert.pl, спасылаючыся на прэсавую сужбу кампаніі.

«Мы не пацвярджаем паведамленні СМІ пра тое, што Nord Stream 2 AG пачала працэдуру банкруцтва. Цяпер кампанія толькі апавясціла мясцовыя ўлады аб прымусовым скасаванні кадравых кантрактаў у сувязі з санкцыямі, уведзенымі ЗША ў дачыненні да Nord Stream 2 AG», – паведамленне аператара Nord Stream 2 AG.

У сераду, 2 сакавіка, з'явілася інфармацыя, што кампанія Nord Stream AG 2 апавясціла ўлады кантона Цуг ў Швейцарыі аб адкрыцці працэдуры банкруцтва. Гэта звязана з санкцыямі ЗША, накладзенымі на кампанію. Яшчэ раней кампанія заявіла аб звальненні 140 працаўнікоў, занятых у цэнтральным офісе кампаніі.

эж

Турэцкая індустрыя турызму: расіяне без SWIFT – параліч многіх турыстычных аб’ектаў

02.03.2022 18:40
Расійскія турфірмы не могуць аплаціць сваім замежным падрадчыкам паслугі, набытыя загадзя.

Польскае антыманапольнае ўпраўленне заклікае палякаў байкатаваць расійскія і беларускія тавары

03.03.2022 12:02
Інфармацыю пра тое, адкуль паходзіць дадзены прадукт, можна знайсці на яго штрых-кодзе.