Беларуская Служба

Як забяспечыць бежанцам з Украіны ў Польшчы доступ да іх зберажэнняў

08.03.2022 16:06
Многія абменнікі і банкі ў Польшчы прыпынілі купляць украінскую валюту, а калі купляюць, то па вельмі нізкім курсе.
Аўдыё
  • Як забяспечыць бежанцам з Украіны ў Польшчы доступ да іх зберажэнняў
Ілюстрацыйны здымакVital Safo/Shutterstock

На гэтую праблему звярнуў увагу старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс (Paweł Borys).

- Нешматлікія абменнікі і банкі купляюць грыўню. Гэта звязана з рэзкімі хістаннямі курсу. Усе пабойваюцца, што грыўна патаннее і апасаюцца праблем з продажу грыўняў Украіне.

Тое, што абменнікі і банкі прыпыняюць купляць грыўні не здзіўляе аналітыка Сабеслава Казлоўскага (Noble Securistis) (Sobiesław Kozłowski). Яго меркаваннем гандаль украінскай валютай нясе вялікую рызыку.

- У выпадку грыўняў гэтую рызыку павышае таксама эканамічная нявызначанасць, непрадбачнай стабільнасць Нацыянальнага банку Украіны і валютных рэзерваў. Рызыка на ўзроўні 20% і больш – гэта гіганцкая рызыка, ад якой цяжка засцерагчыся.

Адначасова эксперт паказвае на падабенствы сітуацыі з грыўняй з сітуацыяй з расійскім рублём.

- Расійскі рубель становіцца негандлёвай валютай або з абмежаванай трансакцыйнасцю. З дня ўдзень хістанні на ўзроўні 20%.

Многія эксперты і арганізацыі заклікаюць стварыць спецыяльны механізм, які даў бы бежанцам магчымасць па нармальным курсе абменьваць грыўні на злоты. Як адзначае Павел Борыс сістэмна маглі б вырашыць гэтую праблему Цэнтральныя банкі.

-Банкі чакаюць, што Еўрапейскі цэнтральны банк, Нацыянальны банк Польшчы разам Нацыянальным банкам Украіны запусцяць механізм, які дасць магчымасць польскім банкам прадаваць Украіне грыўні, і будзе забяспечана рызыка абменнага курсу. Гэта дапаможа банкам купляць грыўні.

Нацыянальны банк Украіны паведаміў, што распрацоўвае вырашэнне, якое дазволіць яму купляць грыўні ў польскіх банках за долары, а гэта, у сваю чаргу дазволіць украінцам мянаць грыўні на польскі злоты.

яс/Блажэй Праснеўскі

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі