Беларуская Служба

Польскія камунальнікі адчуваюць недахоп паліва

12.03.2022 08:12
«Мы асцерагаемся ўзнікнення нармавання паставак паліва». 
Niemieckie media: paliwa na stacjach są rekordowo drogie i taniej raczej nie będzie
Niemieckie media: paliwa na stacjach są rekordowo drogie i taniej raczej nie będzieprakob/shutterstock

Штораз больш кампаній паведамляюць аб праблемах з доступам да паліва. Ліміты могуць ударыць па кампаніях, якія аказваюць паслугі ЖКГ, піша выданне Puls Biznesu.

Як адзначаецца, паліўныя кампаніі ўводзяць абмежаванні на продаж. Перавозчыкі ўжо папярэджвалі, што яны могуць заправіцца менш чым палову баку, што абцяжарвае іх працу і моцна павышае цану траспатных паслуг. Аператары, якія прадстаўляюць паслугі ў міжнародным руху, павінны запраўляць грузавікі на больш дарагіх станцыях за мяжой. Праблемы з доступам да паліва ёсць і ў будаўнічых кампаній, што пагражае затрымкай рэалізацыі інвестыцый.

З лімітам на продажу паліва ў адны рукі на запраўках сутыкаюцца кампаніі, якія аказваюць паслугі па зборы і добраўпарадкаванні адкідаў, адзначае Puls Biznesu.

«Мы асцерагаемся ўзнікнення нармавання паставак паліва. Таму рыхтуем зварот да ўрада з просьбай разглядаць галіну камунальных паслуг як крытычную інфраструктуру, з мэтай забеспячэння запраўкі транспартных сродкаў. Мы павінны мець стабільны доступ да паліва, каб не дапусціць санітарнай пагрозы і пазбегнуць перашкод пры перавозы адходаў», – заявіў выданню Puls Biznesu старшыня Польскай палаты па перапрацоўкі адкідаў Міхал Дамброўскі.

эж

Эксперт: Амерыканскае эмбарга на расійскую нафту – добрае рашэнне

10.03.2022 08:31
Аднак, каб санкцыі дзейнічалі паспяхова, то Беларусь не можа выконваць ролі круп’е ў канфлікце.