Беларуская Служба

Нацбанк Польшчы: Абмежаванне экспарту ў Расію, Украіну і Беларусь не будзе істотнай праблемай

15.03.2022 08:31
З іншага боку, гандлёвыя абмежаванні могуць больш сур'ёзна паўплываць на імпарт сыравіны ў Еўропу.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Абмежаванне экспарту польскіх тавараў у Расію, Украіну і Беларусь не будзе істотнай праблемай для нашай эканомікі, мяркуе дырэктар Дэпартамента эканамічнага аналізу і даследаванняў Нацбанка Польшчы. З іншага боку, гандлёвыя абмежаванні могуць больш сурʼёзна паўплываць на імпарт сыравіны, неабходнай для прамысловай вытворчасці ў Еўропе, напрыклад, металаў, кажа Пётр Шпунар(Piotr Szpunar):

- Нашыя сумневы выклікалі, перш за ўсё, пастаўкі сталі і ліставога металу для польскай прамысловасці і таму мы правялі хуткае апытанне. Паводле яго вынікаў, маштаб праблемы не такі вялікі. Кампаніі паказваюць на іншыя кампаненты, якіх не хапае на польскім рынку.

Паводле экспертаў Нацыянальнага банка Польшчы, рост ВУП у краіне ў першым квартале складзе каля 7 працэнтаў. НБП прагназуе, што на працягу ўсяго 2022 года польская эканоміка вырасце на 4,4 працэнта.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі