Беларуская Служба

Польшча хоча «пераманіць» кампаніі, якія сыходзяць з РФ

16.03.2022 11:22
«Мы створым новую сістэму стымулаў. Нам важна, каб большая частка гэтых кампаній захацела застацца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а Польшчы – добрае месца для размяшчэння такіх прадпрыемстваў».
Крэмль shutterstock.com/Konstantin Aksenov

Праца над новым гэтым разам «Антыпуцінскі шчытом» ідуць, перш за ўсё, у Канцылярыі прэм'ер-міністра, у Міністэрстве фінансаў і ў Польскім фондзе развіцця (PFR). Працы на новаўвядзеннямі, накіраванымі на зніжэнне інфляцыі падыходзяць да канца, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

Пакет запланаваных рашэнняў павінен ахапіць, сярод іншага, дзеянні па змякчэнні наступстваў росту цэнаў. Інфляцыя цяпер стала галоўнай праблемай і самай вялікай пагрозай, уключаючы сцэнар стагфляцыі, – паведамляе крыніца выданні набліжаная да прэмʼер-міністра. Таму «Антыпуцінскі шчыт» будзе ўтрымліваць элементы «Антыінфляцыйнага шчыт», якія папярэдне павінны былі ўводзіцца ў жыццё толькі пасля першага паўгоддзя 2022 года.

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што ў рамках магчымых захадаў разглядаецца субсідыраванне выдаткаў на ўгнаенні, што дазволіла б знізіць выдаткі на вытворчасць прадуктаў харчавання. Газета таксама паведамляе, што яшчэ адным элементам «Антыпуцінскага шчыта» павінна стаць падтрымка гаспадарчых субʼектаў, якія да нападу Расіі на Украіну, працавалі на «усходніх» рынках. Яшчэ адным стаўпом гэтага пакета дзеянняў урада зʼяўляюцца рашэнні, закліканыя заахвоціць кампаніі і інвестараў, вымушаных выехаць з Расіі, пераехаць у Польшчу.

«Мы створым новую сістэму стымулаў. Нам важна, каб большая частка гэтых кампаній захацела застацца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а Польшчы – добрае месца для размяшчэння такіх прадпрыемстваў», паведаміла ў размове крыніца выдання Dziennik Gazeta Prawna з урада Польшчы.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Польскія ўлады прадоўжаць дзеянне антыінфляцыйнага шчыта

15.03.2022 10:01
Паводле першапачатковых плана,ў шчыт павінен дзейнічаць да 31 ліпеня.