Беларуская Служба

Рэкордны попыт на кватэры. Стаўкі на арэнду павышаюцца

17.03.2022 18:30
Попыт на арэнднае жытло ў Польшчы будзе расці і далей, калі вайна ва Украіне не скончыцца хутка.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Photographee.eu

Многія ўцекачы з Украіны шукаюць жыллё на камерцыйным рынку. Аднак знайсці памяшканне ў арэнду становіцца ўсё цяжэй, піша Rzeczpospolitа.

- Ні адзін рынак арэнды кватэр не здольны задаволіць попыт, які з'явіўся з хваляй бежанцаў, - падкрэслівае Марцін Янчук (Marcin Jańczuk), эксперт сеткавага агенцтва Metrohouse. - Калі б не ініцыятыва індывідуальных уласнікаў, якія запрашаюць украінцаў, што бягуць ад вайны, пад свой дах, то ва ўрада і мясцовага самакіравання ўзніклі б вялікія праблемы з размяшчэннем усіх, хто мае патрэб.

Як кажа Марцін Янчук, у бежанцаў ёсць некалькі варыянтаў. Яны могуць карыстацца сістэмнымі рашэннямі, падрыхтаванымі мясцовымі органамі ўлады, дабрачыннымі арганізацыямі, мясцовымі прадпрымальнікамі, якія бясплатна прадастаўляюць свае аб'екты.

Частка бежанцаў едзе ў сем'і, якія на некаторы час даюць ім кватэры, дамы і пакоі. Аднак гэта часовыя і выпадковыя рашэнні.

- Знайсці кватэру на некалькі месяцаў - аптымальнае рашэнне. Гэта лепш, чым жыць у гатэлях, аплочваючы суткі. Многія людзі з-за ўсходняй мяжы гатовыя плаціць за арэнду кватэры, - падкрэслівае Марцін Янчук. — Праблема заключаецца ў зніжэнні даступнасці памяшканняў, асабліва ў найбуйнейшых мегаполісах, якія, нягледзячы на ​​шырокі рынак арэнды, не здольныя задаволіць велізарны попыт. Рашэннем можа быць пераконваць  бежанцаў сяліцца за межамі найбуйнейшых цэнтраў, што было не так відавочна, асабліва на першым этапе.

Экспэрт Metrohouse падкрэслівае, што польскі рынак арэнды ствараюць прыватныя асобы. Інстытуцыянальны рынак толькі пачынае развівацца.

Як паведамляе агенцтва Metrohouse, кватэры у вялікіх гарадах здымаюць  хутка, найперш танныя варыянты.  Паколькі ў Польшчу часта прыязджаюць цэлымі сем'ямі, ёсць зацікаўленасць у вялікіх кватэрах і нават дамах. Попыт цяпер рэкордны.

- За некалькі дзён з пачатку вайны былі зняты амаль усе кватэры, якія дазваляюць сям'і жыць у многіх правінцыйных гарадах, - кажа Мацей Клюкоўскі (Maciej Klukowski) з Home Management by Metrohouse. —  Праблема з пошукам кватэры хвалюе не толькі арандатараў з Украіны, але і ўсіх тых, хто планаваў шукаць кватэру ў арэнду. Як і варта было чакаць, на павышэнне ставак адбіваецца бягучая сітуацыя. Усё цяжэй знайсці нешта па прымальнай цане.

Попыт на арэнднае жытло будзе расці і далей, калі вайна не скончыцца хутка.

- Усё большы рост арэндных ставак прывядзе да таго, што пры высокіх працэнтных стаўках рэнтабельнасць арэнды вырасце прыкладна на 2 працэнтныя пункты.  Гэта прывабная форма капіталаўкладанняў, таму можна чакаць павелічэння інвестыцыйнага попыту - кажа Мацей Клюкоўскі. - З часам на рынках невялікіх гарадоў можа ўзмацніцца попыт на набыццё кватэр, каб здаваць іх у арэнду.

вх