Беларуская Служба

Эканаміст: У Беларусі можа з'явіцца чорны рынак валюты

19.03.2022 11:12
На думку прадстаўніка Офіса Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча беларусаў чакае шмат невыгодаў
Аўдыё
  • Эканаміст: У Беларусі можа з'явіцца чорны рынак валюты
 .  .
Алесь Аляхновіч. Ілюстрацыйны здымак.https://www.facebook.com/ales.alachnovic

З тэрыторыі Беларусі расійскія ракеты ляцяць на Украіну. З беларускай зямлі падымаецца расійская авіяцыя, каб бамбіць украінскія гарады. І хаця Беларусь афіцыйна не далучылася да вайны супраць Украіны, то ўсё ж такі, рэжым Аляксандра Лукашэнкі можна лічыць у гэтай вайне агрэсарам.

Дагэтуль шмат санкцыяў Захаду было скіраваных супраць рэжыму за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткі праслед палітычных апанентаў. Цяпер даходзяць яшчэ іншыя санкцыі звязаныя з вайной, якія, на думку прадстаўніка Святланы Цяханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча, беларускае грамадства ўжо вельмі моцна на сабе адчувае. А праз нейкі час гэтыя санкцыі будуць яшчэ больш балючыя для звычайных беларусаў.

Перш за ўсё – моцнае абясцэньванне беларускага рубля а ўслед за ім адчувальны рост цэн амаль на ўсе тавары.

Далей – абмежаванні на валютным рынку, якое ў выніку можа давесці да з'яўлення чорнага рынку валюты.

Чарговы прыклад – гэта скарачэнне вытворчасці на прадпрыемствах, што будзе ўплываць на рост беспрацоўя. У выніку ўсё можа давесці да падзення якасці жыцця, чаго беларусы яшчэ не адчулі, але гэта пытанне часу.

Гутарыў Яраслаў Іванюк