Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT будуць лётаць у Баку

22.03.2022 11:07
Польскі авіяперавозчык таксама паступова вяртае рэйсы, прыпыненыя на пачатку пандэміі COVID-19.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Польскія авіялініі LOT анансуюць новы напрамак у сваёй сетцы злучэнняў. Перавозчык паведаміў, што адкрые рэгулярныя рэйсы ў сталіцу Азербайджана – Баку. Першы самалёт вылеціць з аэрапорта імя Шапэна ў Варшаве ў нядзелю 27 траўня. Сёння білеты з'явяцца ў сістэме браніравання перавозчыка.

Нагадваем, на мінулым тыдні польская авіякампанія анансавала рэйсы ў сталіцу Босніі і Герцагавіны – Сараева. У графіку нанава з’явіліся напрамкі, якія былі прыпыненыя на пачатку пандэміі COVID-19. Гаворка ідзе пра рэйсы ў Дэлі, Ніцу, а таксама ў Кошыцы.

Нагадваем, летась кампанія запусціла рэгулярныя рэйсы з Варшавы ў сталіцу Албаніі – Тырану. У сваю чаргу ў канцы года была адноўлена звычайная частата рэйсаў у Нью-Ёрк і Чыкага ў ЗША.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

LOT зніжаюць кошты на білеты для пасажыраў з украінскім пашпартам

08.03.2022 16:24
Прапанова дзейнічае для паездак з 25 лютага па 31 мая з Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Славакіі.