Беларуская Служба

Упраўленне сацыяльнага страхавання запусціла адмысловы нумар тэлефона для ўкраінцаў

22.03.2022 10:03
Па тэлефоне можна атрымаць інфармацыю на ўкраінскай мове пра сацыяльную дапамогу для бежанцаў.
Ілюстраційне фотоhttps://pxhere.com/CC0 Domena publiczna

У панядзелак, 21 сакавіка, Упраўленне сацыяльнага страхавання Польшчы запусціла спецыяльны нумар тэлефона на ўкраінскай і польскай мовах адносна сацыяльнай дапамогі для грамадзян Украіны.

Гаворка ідзе пра людзей, якія прыехалі ў Польшчу пасля 23 лютага гэтага года ў выніку ўзброенага канфлікту. Адмысловы нумар тэлефона: 22-444-02-55 працуе ў працоўныя дні – з панядзелка па пятніцу – з 8.00 да 18.00. Як паведамляе Упраўленне сацыяльнага страхавання, сярод людзей, якія працуюць на гарачай лініі, ёсць таксама бежанцаў з Украіны.

Пытанні аб дапамозе для грамадзян Украіны таксама можна дасылаць на электронную пошту UA@zus.pl.
Інфармацыя на ўкраінскай мове для ўцекачоў таксама размешчаная на сайце Упраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Украінскія ўцекачы змогуць карыстацца ў Польшчы бясплатнай медыцынскай апекай

14.03.2022 12:45
Гэта, між іншым, прадугледжвае, адмысловы закон, які ў выходныя падпісаў прэзідэнт Польшчы.

54 тысячы дзяцей уцекачоў з Украіны прынялі ўжо школы ў Польшчы

16.03.2022 15:01
Паводле Міністэрства нацыянальнай адукацыі і навукі, гэта толькі 10 працэнтаў усіх дзяцей уцекачоў.