Беларуская Служба

Міністэрства спорту і турызму: У Польшчы няма вайны, ні міграцыйнага крызісу

29.03.2022 12:19
Міністэрства запэўнівае замежных турыстаў, што ў Польшчы бяспечна.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMy Ocean Production/Shutterstock

У Польшчы адмяняюцца 30-40% мерапрыемстваў у сферы турызму. Прычынай - вайна за ўсходняй мяжой Польшчы. Міністэрства спорту і турызму разам з Польскай арганізацыяй турызму падрыхтавалі інфармацыйную кампанію, мэта якой запэўніць турыстаў, у прыватнасці замежных, што Польшча ў бяспецы і ў нас бяспечна, адзначае міністр Анджэй Гут-Мастовы (Andrzej Gut-Mostowy).

- З пункту гледжання замежнага турыста Польшча знаходзіцца ў рэгіёне, дзе адбываюцца ваенныя дзеянні, або, што краіна змагаецца з міграцыйным крызісам. Мы заяўляем, што гэта не так. Агулам мы імкнемся данесці, што ў польскіх гарадах спакойна і бяспечна.

Міністэрства спорту і турызму накіравала сваю актыўнасць на гарадскі і культурны турызм, паколькі якраз гэты сектар панёс найбольшыя страты з-за эпідэміі кавіда.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі