Беларуская Служба

Польская гаспадарка запаволіцца

04.04.2022 09:19
На думку аналітыкаў, рост ВУП у I квартале мог скласці амаль 7%. Але да канца года ён будзе ўжо ніжэй за 2%.
Polski rząd apeluje do Komisji Europejskiej o kompleksową reformę systemu handlu emisjami.
Polski rząd apeluje do Komisji Europejskiej o kompleksową reformę systemu handlu emisjami.TR STO/ Shutterstock

Прагноз росту на гэты год складае ў сярэднім 3,5% супраць 4,4%, якія фігураваў яшчэ тры месяцы таму. Ацэнкі сярэдняй інфляцыі ў гэтым годзе, у сваю чаргу, былі паднятыя з менш чым 8% да каля 10,5%, вынікае з апытання, праведзена сярод 15 польскіх эканамічных інстытутаў выданнем Dziennik Gazeta Prawna.

Аналітыкі ў асноўным ужо ўключылі ў свае прагнозы больш высокую, чым праганазавался, інфляцыю ў сакавіку. Папярэднія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення казалі аб тым, што цэны ў мінулым месяцы былі на 10,9% вышэй, чым годам раней. З двухзначнай інфляцыяй Польшча маем справу ўпершыню з сярэдзіны 2000 г.

«Інфляцыя яшчэ трохі паскорыцца, у першую чаргу за падаражэння прадуктаў харчавання», – ацэньвае галоўны эканаміст Паштовага банка Моніка Куртэк. Па яе словах, хутка вырастуць і кошты на паслугі.

Высокая інфляцыя змусіць рэакцыю Нацыянальнага банка Польшчы. Аналітыкі перакананыя, што на бліжэйшым пасяджэнні  Рада грашовай палітыкі сёмы раз запар павысіць працэнтныя стаўкі.

Асноўная стаўка НБП у цяперашні час складае 3,5%. Сярэдні прагноз, паказвае, што ў канцы года яна будзе на ўзроўні 5,5%. На думку аналітыкаў, рост ВУП у I квартале мог скласці амаль 7%. Але да канца года ён будзе ўжо ніжэй за 2%. Меркаванні эканамістаў аб стане польскай гаспадаркі абагульнілі ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.

эж