Беларуская Служба

Польскі LOTOS адкрывае новыя радовішчы нафты і газу

04.04.2022 11:23
У 2021 годзе сярэднесутачная здабыча нафты і прыроднага газу гданьскай групай LOTOS склала 17,3 тыс. барэляў у нафтавым эквіваленце.
Grupa Lotos zakłada inwestycje  na poziomie ok. 2 mld zł w 2022 r.
Grupa Lotos zakłada inwestycje na poziomie ok. 2 mld zł w 2022 r.PAP/Marcin Gadomski

Эфектыўнае выкарыстанне групай LOTOS рэсурсаў у розных месцах становіцца важным элементам дыверсіфікацыі крыніц энергіі і, як следства, павышэння энергетычнай бяспекі Польшчы, піша ў панядзелак газета Rzeczpospolita.

Па дадзеных газеты, LOTOS Group разбудоўвае прадпрыемстваў, звязаныя са здабычай нафты і газу. Пасля таго, як у снежні 2021 года ў Ратэрдаме была разгружана першая пастаўка нафты з запушчанага два месяцы раней радовішча Yme на Нарвежскім кантынентальным шэльфе, у студзені 2022 года LOTOS Norge здабыла ў Нарвегіі чатыры новыя ліцэнзіі на пошук і выдабычу сыравіны на марскім дне.

У 2021 годзе сярэднесутачная здабыча нафты і прыроднага газу гданьскай групай LOTOS склала 17,3 тыс. барэляў у нафтавым эквіваленце. Каля 64% сумарнай здабычы прыходзілася на нарвежскія радовішчы, 33% – на балтыйскія, а яшчэ 3% на радовішчы ў Літве. Доля нафты ў агульным аб'ёме здабычы склала 53%, адпаведна а 47% прыпала на газ. Пра павелічэнне здабычы польскай энергетычнай кампаніі LOTOS пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.

эж


Польская гаспадарка запаволіцца

04.04.2022 09:19
На думку аналітыкаў, рост ВУП у I квартале мог скласці амаль 7%. Але да канца года ён будзе ўжо ніжэй за 2%.