Беларуская Служба

Фінляндыя хоча цалкам адмовіцца ад газу з Расіі

09.04.2022 13:12
Разам з Эстоніяй яна возьме ў арэнду танкер СПГ.
Перавозчык СПГterminallng.gaz-system.pl

- Разам з Эстоніяй мы будзем выкарыстоўваць пастаўкі звадкаванага газу марскім шляхам. Гэта адзіны спосаб хуткага адключэння ад расійскага газаправода, заявіў міністр эканомікі Фінляндыі Міка Лінціла, паведамляе Forsal.pl.

Дагэтуль 100 працэнтаў прыроднага газу, спажыванага ў Фінляндыі, і 90 працэнт нафты паступала з Расіі.

На забеспячэнне энергапаліва ў наступную зіму і паскарэнне працэсу атрымання энергетычнай незалежнасці ад Расіі, урад Фінляндыі выдзеліць каля 800 мільёнаў еўра.

Як гаворыцца ў паведамленні Мінэканомікі, канчатковы тэрмінал СПГ, падлучаны да сеткі прыроднага газу, павінен быць размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі. Да ўводу ў эксплуатацыю тэрмінала танкер з газам будзе прымаць порт на паўночным узбярэжжы Эстоніі ў Палдзіскі.

З-за ўкраінскага крызісу цэны на паліва ў Фінляндыі выраслі да рэкорднага ўзроўню – 2,2-2,5 еўра за літр.

Спецыяльна прызначаная міністэрская рабочая група распрацоўвае план замены драўніны, якая імпартуецца з Расіі для энергетычных патрэб. Яе плануюць замяніць айчыннай сыравінай, а таксама торфам.
Фінляндыя – адна з краін ЕС, найбольш залежных ад Расіі ў энергетычным плане. Гэта датычыцца 100 працэнтаў прыроднага газу, 90 працэнтаў сырой нафты, 60 працэнтаў энергетычнай драўніны, 30 працэнтаў ядзернага паліва і 30 працэнтаў каменнага вугалю.

Агульны аб'ём выкарыстання энергіі з аднаўляльных крыніц у Фінляндыі складае каля 40 працэнтаў.
яс