Беларуская Служба

Сусветны аўтсорсінгавы гігант адкрывае офіс у Лодзі 

08.04.2022 12:40
Кампанія не дае прагнозаў па працаўладкаванні, але неафіцыйна вядома, што на другім этапе яна можа наняць 500-700 чалавек, а ў фінальнай стадыі да 2 тыс. працаўнікоў.
Łódź - zrewitalizowane obiekty postindustrialne są atrakcjami turystycznymi
Łódź - zrewitalizowane obiekty postindustrialne są atrakcjami turystycznymishutterstock/Sova Olena

Аўтсорсінгавы гігант у галіне лічбавых тэхналогій TaskUS, зарэгістраваны на NASDAQ, адкрывае офіс у Польшчы. Ва ўсім свеце на гэту карпарацыю працуе каля 40 тыс. чалавек, у польскім офісе спачатку працаўладкуюцца каля ста спецыялістаў, піша ў пятніцу выданне Puls Biznesu.

Свае інвестыцыі ў польскай Лодзі распачынае амерыканская кампанія з ліку сусветны гігантаў у галіне аўтсорсынгу для сацыяльных сетак, інтэрнэт-гандлю, хай-тэк тэхналогіі і г.д.

У Лодзі паўстане другі сэрвісны цэнтр TaskUs ва Усходняй Еўропе. Кампанія абрала Лодзь з прычынны дынамічнай і разнастайнай культуры, эканомікі гораду заснаванай на паслугах і высокакваліфікаваным і шматмоўным персаналн. Першы цэнтр у рэгіёне кампанія зараз стварае ў Румыніі.

Кампанія TaskUS арандуе ў Лодзі офіс, у якім размесціцца каля ста супрацоўнікаў. У цяперашні час працягваецца набор кіраўніка цэнтру і менеджара па персаналу. Кампанія не дае прагнозаў па працаўладкаванні, але неафіцыйна вядома, што на другім этапе яна можа наняць 500-700 чалавек, а ў фінальнай стадыі да 2 тыс. працаўнікоў.

Па дадзеных выдання Puls Biznesu, адкрыццё офісу сусветнага аўтсорсінгавага гіганту TaskUS запланавана на II квартал 2022 года, што супадае з паступовым вяртаннем да стацыянарнай працы.

эж



У сакавіку інфляцыя ў Польшчы перавысіла 10 працэнтаў

05.04.2022 09:01
Польскі эканамічны інстытут: У 2023 годзе інфляцыя крыху знізіцца, але відавочнае запаволенне росту цэнаў будзе назірацца толькі праз два гады.