Беларуская Служба

Людзі могуць гінуць, але рубель не смярдзіць

11.04.2022 16:45
Кампаніі робяць выгляд, што выходзяць з Расіі, але насамрэч проста прыпыняюць сваю дзейнасць.
Rzecznik francuskiego rządu oznajmił, że ich rodzime firmy nie mają obowiązku wycofania się z Rosji
Rzecznik francuskiego rządu oznajmił, że ich rodzime firmy nie mają obowiązku wycofania się z RosjiYuliia Ovsiannikova/Zuma Press/Forum

Штотыднёвік Newsweek публікуе матэрыял пра эканамічныя інтарэсы ў Расіі многіх глабальных кампаній.

Імідж французскай кампаніі Leroy Merlin ледзь не абрынуўся, бо яна не збіралася выходзіць з Расіі, а яе крама ва Украіне была знішчана расійскімі бомбамі.

Вядзенне бізнесу ў краіне, дзе салдаты гвалцяць дзяцей і забіваюць жанчын стрэламі ў галаву, выклікае слушныя пярэчанні на Захадзе. З аднаго боку, заходнія санкцыі, з другога – заходнія кампаніі нічога з гэтым не робяць і працягваюць пастаўляць расіянам свае паслугі і прадукты.

Напрыклад, кампанія Renault адразу пасля пачатку вайны абвясціла, што спыняе вытворчасць у Расіі. Аднак праз некалькі дзён як ні ў чым не было абвешчана, што заводы аднаўляюць вытворчасць. І трэба сказаць, што яе прысутнасць на рынку Расіі істотная. З 2016 года Renault належыць 2/3 акцый AwtoWAZ (выпускае аўто Łada). Кампанія Renault мае там некалькі заводаў, на якіх працуюць 40 тысяч чалавек. У 2021 годзе яна зарабілаў у Расіі 186 мільёнаў еўра, або 12 працэнтаў ад агульнага прыбытку за год.

Швейцарская кампанія Nestlé спачатку нічога не казала. Нейкі час рабіла выгляд, што нічога не адбываецца і рэзкіх рухаў рабіць не варта. Нарэшце, яны выступілі з заявай наконт сваёй прысутнасці на расійскім рынку. За новыя інвестыцыі яны не возьмуцца, але паклапоцяцца, каб на паліцах мясцовых крамаў была неабходная прадукцыя. Гэта, напрыклад, тавары для грудных і маленькіх дзяцей. Але спыненне інвестыцый не азначае, што аперацыі прыпыненыя цалкам, гэта не сыход з рынку. Гэта проста азначае, што Nestlé не адкрые новую краму. Пра этыку і бізнес чытайце на старонках Newsweek.

вх