Беларуская Служба

Мясцовыя органы ўлады ствараюць працоўныя месцы для настаўнікаў з Украіны

11.04.2022 19:30
Праграма экстранага працаўладкавання педагогаў з Украіны разлічана на тры месяцы.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Rzeczpospolita піша пра праграмы ў розных рэгіёнах Польшчы па працаўладкаванню настаўнікаў з Украіны.

Больш за 3,5 тысячы настаўнікаў з Украіны заявілі пра намеры працаваць у Польшчы,–  сказаў міністр адукацыі Пшэмыслаў Чарнек (Przemysław Czarnek). – Але трэба памятаць, што большасць з іх яшчэ чакаюць магчымасці вярнуцца ва Украіну. Таму рашэнне аб працаўладкаванні ў польскіх школах адкладаецца на пазней, чакаем, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя тыдні.

– Першыя 70 кантрактаў ужо заключаны. Уцекачы будуць працаваць памочнікамі і дапамагаць украінскім дзецям інтэгравацца ў навучальныя ўстановы. Яны таксама будуць падтрымкай для польскіх кадраў, – кажа віцэ-прэзідэнт Варшавы Рэната Казноўска (Renata Kaznowska).

Праграма экстранага працаўладкавання педагогаў з Украіны разлічана на тры месяцы. Пазней разам з варшаўскімі ўладамі будуць разгледжаны варыянты дальнейшай працы, што будзе патрэбна, напрыклад, падчас арганізацыі муніцыпальнай кампаніі «Лета ў горадзе» або на наступны навучальны год.

Праграма працаўладкавання настаўнікаў з Украіны таксама пачалася ў Любліне. Дзякуючы ёй 53 настаўнікі з Украіны, працаўладкавання памочнікамі настаўнікаў.

– У залежнасці ад колькасці ўкраінскіх дзяцей, якія навучаюцца ў той ці іншай школе, прызначалі аднаго-двух памочнікаў. Акрамя таго, адзін чалавек у якасці каардынатара – кажа Марыюш Банах, віцэ-прэзідэнт Любліна, адказны за адукацыю. – Памочнікі з Украіны будуць працаваць па 6 гадзін у дзень (30 у тыдзень) на працягу трох месяцаў.
Падобныя праграмы падтрымкі ўкраінскіх педагогаў рэалізаваныя і ў іншых гарадах Польшчы.

Разам з тым застаюцца пытанні афармлення на працу, прызнання дыпломаў і гэтак далей. Трэба памятаць, што некаторыя людзі ўвогуле маглі страціць свае дакументы падчас вайны, экстраннай эвакуацыі.

Rzeczpospolita адзначае, шмат хто з украінцаў спадзяецца, што вайна хутка скончыцца і яны змогуць вярнуцца дадому. Па гэтай жа прычыне многія ўцекачы адкладаюць паступленне дзяцей у польскія школы. Таму прадстаўнікі ўкраінскіх няўрадавых арганізацый спрабуюць стварыць у Польшчы ўкраінскую школьную сістэму.

– Мы гаворым пра гэта з горадам, і, магчыма, для гэтага можна будзе выкарыстоўваць інфраструктуру, напрыклад, дамы культуры. Украінцы, аднак, найперш хочуць стварыць пункты апекі для самых малых дзяцей і арганізаваць псіхалагічную дапамогу жанчынам і іх дзецям, – кажа Ганна Кавальчык, якая ў Варшаве дапамагае ўкраінцам.

вх