Беларуская Служба

Польскія ўлады пашыраюць супрацу арміі з прыватным ваенным сектарам

12.04.2022 08:45
Надоечы прэм’ер Матэвуш Маравецкі наведаў вытворчае прадпрыемства WB Electronics у Ажараве Мазавецкім.
WB ELECTRONICS c TOPAZ
WB ELECTRONICS cістэма TOPAZPAP/Rafał Guz

Польскія ўлады плануюць пашырэнне супрацы польскай арміі з прыватным ваенным сектарам. Пра гэта прэм’ер Матэвуш Маравецкі заявіў падчас візіту на вытворчым прадпрыемстве WB Electronics у Ажараве Мазавецкім (Ożarów Mazowiecki) ля Варшавы.

Згаданая кампанія спецыялізуецца ў вытворчасці сістэм сувязі і кіравання для ўзброеных сілаў. Ейны дырэктар Пётр Вайцяхоўскі(Piotr Wojciechowski) падкрэсліў, што сістэмы, якія выпускае WB Electronics, ад пачатку вайны на Данбасе, выкарыстоўвае ўкраінская армія:

- Прыклад Украіны паказвае, што ў крызісе няма часу на пакупкі. Таму зараз Польшча павінна купляць тэхніку. Нашыя супрацоўнікі і інжынеры гатовыя пастаўляць польскай арміі найлепшую тэхніку.

Кампанія з Ажарава таксама выпускае прадукты ў галіне спецыялізаванай ваеннай электронікі і ІТ.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы перавысіла 10 працэнтаў

05.04.2022 09:01
Польскі эканамічны інстытут: У 2023 годзе інфляцыя крыху знізіцца, але відавочнае запаволенне росту цэнаў будзе назірацца толькі праз два гады.

Польскія службы старанна кантралююць грузавікі на мяжы з Беларуссю

05.04.2022 10:02
У выніку кіроўцы фураў прымушаныя чакаць на мяжы нават да 80 гадзінаў.