Нямецкія працадаўцы і прафсаюзы сумесна выступілі супраць увядзення санкцый ЕЗ на расійскі газ. На іх думку, варта шукаць і іншыя абмежаванні, бо адмова ад сыравіны з рук Пуціна будзе азначаць рэзкае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Нямеччыне. Таму прамысловыя колы зрабілі адмысловую заяву па гэтым пытанні, піша партал польскага тэлебачання tvp.info.
На думку ўладаў Украіны, грошы, выдаткаваныя ЕЗ на рускую сыравіну, спансіруюць армію Уладзіміра Пуціна. Паводле падлікаў Кіева, штодня ЕЗ пераводзіць Маскве каля 850 млн долараў за нафту і газ.
Тым часам дзве буйныя арганізацыі нямецкіх прамыслоўцаў выступілі супраць неадкладнай забароны імпарту прыроднага газу з Расіі. На іх думку, такі крок прывядзе да закрыцця заводаў і страты працоўных месцаў многімі немцамі.
«Рэзкае эмбарга на газ прывядзе да страты вытворчасці, прастояў, далей дэіндусрыалізацыі і ў доўгатэрміновай перспектыве страты працоўных месцаў у ФРГ» – паведамілі ў сумеснай заяве старшыня групы працадаўцаў BDA і старшыня Канфедэрацыі прафсаюзаў DGB.
Тым часам ЕЗ працягвае аналізаваць, ці не зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Расіі. Сярод сектараў, на якія б распаўсюджваўся шосты пакет абмежаванняў, згадваецца, у прыватнасці, нафта і газ. Аднак па гэтым пытанні сярод 27 краінаў ЕЗ няма згоды - працэс «тармозіць» Нямеччына, чытаем на партале польскага тэлебачання tvp.info.
эж