Беларуская Служба

Амаль на 10 адсоткаў вырас тавараабарот у Польшчы на працягу года

22.04.2022 14:16
Выдаткі польскіх спажыўцоў растуць хуткімі тэмпамі. 
 .
Ілюстрацыйнае фота. Kamil Zajaczkowski/Shutterstock

Рознічны тавараабарот у сакавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 9,6 працэнта. Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Дырэктар дэпартамента эканамічнага аналізу Santander Bank Polska Пётр Бельскі заявіў, што выдаткі польскіх спажыўцоў растуць хуткімі тэмпамі. Эканаміст дадаў, што з-за наплыву бежанцаў з Украіны структура продажаў адрозніваецца ад спадзяванай. Ён адзначыў, што замест чаканага росту продажаў спажывецкіх тавараў вырас, між іншым, продаж аўтамабіляў і тэлевізараў.

Пётр Бельскі лічыць, што некаторыя спажыўцы купляюць рэчы, якія былі менш даступныя падчас пандэміі. Акрамя таго, змяненне стандарту вяшчання лічбавага тэлебачання магло прывесці да росту попыту на электроніку.

IAR PR/нг