Беларуская Служба

Польскія дзяржаўныя кампаніі гатовыя прыняць удзел у рэканструкцыі Украіны

25.04.2022 12:20
Пасля вайны Украіна таксама будзе патрабаваць моцнай падтрымкі, лічаць прадстаўнікі польскага Міністэрства дзяржаўных актываў.
     , .
Разбурэнні пасля ўдару расійскімі крылатымі ракетамі, Адэса.PAP/Alena Solomonova

Хаця вайна ва Украіне працягваецца і невядома, калі яна скончыцца, то мясцовыя ўлады і кампаніі ўжо думаюць пра аднаўленне краіны пасля заканчэння канфлікту, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Маштаб знішчэнняў велізарны. Расіяне разбурылі цэлыя гарады, жылыя раёны, школы, дзіцячыя садкі, крамы, гандлёвыя цэнтры, спартыўныя аб’екты, дарогі, масты, аэрапорты, чыгуначныя і аўтавакзалы, парты, заводы... Значную частку з гэтых аб’ектаў давядзецца дэмантаваць і пабудаваць нанава, іншыя адрамантуюць. І гэта яшчэ не ўсё.

Вайна абмяжоўвае, а ў некаторых раёнах краіны робіць немагчымым, вядзенне эканамічнай і сельскагаспадарчай дзейнасці. Мяркуецца, што сёлетняе падзенне ВУП Украіны дасягне 40-50%.
З мэтай аднаўлення знішчэнняў напэўна будуць створаны праграмы міжнароднай дапамогі і крэдытавання, а грошы выдзяляць, у тым ліку, Злучаныя Штаты Амерыкі, Еўрапейскі Саюз, асобныя краіны і фінансавыя ўстановы, такія, як Сусветны банк або Міжнародны валютны фонд. Усё часцей гаворка ідзе аб праграме дапамогі, падобнай на план Маршала, які павінен быў дапамагчы еўрапейскім краінам пасля Другой сусветнай вайны. Бюджэт згаданага плану складаў каля 120 мільярдаў долараў.

Магчыма, хаця сёння цяжка сабе гэта ўявіць, да выдзялення сродкаў на аднаўленне Украіны, удасца прымусіць таксама Расію, піша штодзёнка. Адных саміх грошай недастаткова. Каб аднавіць краіну пасля ваенных знішчэнняў украінцам спатрэбяцца таксама замежныя кампаніі. Украінскія кампаніі ўжо пытаюцца ў польскіх кампаній, ці жадаюць яны ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Як паведамляе Rzeczpospolita, Міністэрства дзяржаўных актываў правярае ранейшыя кантакты польскіх дзяркампаній з Украінай, іх магчымыя даваенныя інвестыцыйныя планы ў гэтай краіне, супрацу з украінскімі кампаніямі. Ведамства таксама хоча ведаць, ці разглядаюць польскія кампаніі свой удзел у пасляваенным аднаўленні Украіны, а калі так, то якія дзеянні яны могуць прадпрымаць.

Як кажа ў размове з газетай Rzeczpospolita прэс-сакратар Міністэрства дзяржаўных актываў Караль Маныс, цяпер, вядома, усе засяроджваюцца на падтрымцы Украіны ў абароне ад расійскага агрэсара, але ўсе таксама ўсведамляюць вялізнасць выклікаў, калі прыйдзе час рэканструкцыі.

«Зразумела, што тады Украіна таксама будзе патрабаваць моцнай падтрымкі», – дадае прэс-сакратар Міністэрства дзяржаўных актываў.

аз

Украіна: Вораг зноў абстрэльвае «Азоўсталь»

23.04.2022 15:28
Расіяне зноў бомбяць комплекс, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Арэстовіч.

Расія нанесла ракетны ўдар па Адэсе

23.04.2022 17:50
Дзве ракеты ўпалі на ваенны аб'ект, дзве – на жылыя дамы, яшчэ дзве былі збітыя ВПС.