Беларуская Служба

Манетны двор Польшчы мае намер прадаваць золата за долары

25.04.2022 10:31
З пачатку пандэміі палякі ахвотна ўкладваюць грошы ў золата, а за якое яны таксама хочуць плаціць у замежнай валюце.
ЗолатаPhoto:erik_stein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Манетны двор Польшчы мае намер прапанаваць, як у Польшчы, так і за мяжой, залатыя зліткі і манеты за валюту. Надоечы згоду на гэта даў Нацыянальны банк Польшчы, паведамляе Puls Biznesu.

«Мы даўно хацелі даць сваім кліентам магчымасць плаціць за золата ў замежных валютах», – паясніў старшыня Манетнага двара Польшчы Гжэгаж Замбжыцкі. Ён дадаў, што гэта важны элемент новай сістэмы продажу.

«З пачатку пандэміі палякі ахвотна ўкладваюць грошы ў золата, за якое яны хочуць плаціць у замежнай валюце. Жоўты метал на біржах прадаецца за долары ЗША, але мы павінны іх абменьваць на нашую валюту, таму што мы не можам прадаваць золата за замежную валюту», – паясняе Гжэгаж Замбжыцкі.

Ён падкрэслівае, што «замежнікі таксама ахвотна інвестуюць у золата». Попыт на золата вырас месяц таму, калі ў Польшчу пачалі прыбываць уцекачы з Украіны. Яны часта хочуць золатам забяспечыць свае зберажэнні.

аз

НБП: Павышэнне працэнтных ставак павінна знізіць попыт і процідзейнічаць росту інфляцыі

12.04.2022 09:40
На мінулым тыдні Савет па грашова-крэдытнай палітыцы Польшчы павысіў працэнтныя стаўкі на адзін працэнтны пункт, то бок да 4,5 працэнта.