Беларуская Служба

Мінфін Польшчы: Паступленні ў дзяржбюджэт знізіліся на 5 млрд злотых, але яны стабільныя

26.04.2022 10:29
Гэта звязана з антыінфляцыйным шчытом ўрада.
Польскія злотыяAndrzej Rostek/Shutterstock

Даходы дзяржаўнага бюджэту Польшчы ў сакавіку былі меншыя, але яны стабільныя, – сказаў у эфіры Польскага радыё намеснік міністра фінансаў Артур Собань (Artur Soboń). Як ён растлумачыў, зніжэнне даходаў адбылося, у тым ліку, у выніку дзяржаўнай дапамогі насельніцтву:

- Даходы дзяржбюджэту крыху знізіліся ў параўнанні з даходамі ў сакавіку 2021 году, калі было 33 мільярды злотых. Цяпер адбылося зніжэнне паступленняў і ў сакавіку гэтага года яны склалі 28 мільярдаў злотых. Гэтак адбылося за кошт антыінфляцыйнага шчыта ўраду, найперш зніжэнне падатку ПДВ. З пункту гледжання дзяржаўных даходаў гэта даволі стабільная сітуацыя.

У рамках апошняга антыінфляцыйнага шчыта ўрад скараціў падаткі на паліва, электрычнасць і ацяпленне.

яс