Беларуская Служба

На наступным тыдні запрацуе газавае злучэнне Польшча-Літва (GIPL)

26.04.2022 12:46
Газаправод спалучыць балтыйскія краіны, Фінляндыю і Польшчу з заходнім рынкам газу.
.
Газаправод. Ілюстрацыйны здымак evgenii mitroshin/Shutterstock

Газавае злучэнне Польшча-Літва (GIPL) будзе адкрыта на наступным тыдні. Інвестыцыі ажыццяўляюць Gaz-System і літоўскі прамысловы аператар Amber Grid. На поўную магутнасць нафтаправод выйдзе ў кастрычніку гэтага года.
Старшыня польскай кампаніі Томаш Стэмпень (Tomasz Stepień) падкрэсліў, што гэта таксама важны элемент стратэгіі дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу.

- Гэты газаправод злучыў балтыйскія краіны: Літву, Латвію і Эстонію і праз балтыйскі інтэрканектар Фінляндыю з Польшчай праз польскую трубу з пуль. Такім чынам Польшча атрымала доступ да паставак газу праз тэрмінал у Клайпедзе. Адначасова з выкарыстаннем гэтага газаправода будзе магчымая газіфікацыя польскага Падляшша ды азёрнага краю Вармія і Мазуры.

Агульная працягласць газаправода складае 508 кіламетраў. Яго частка з польскага боку складае 343 км і праходзіць праз тры ваяводствы: Вармінска-Мазурскае, Падляшскае і Мазавецкае. Працягласць інтэрканектара з літоўскага боку складае каля 165 км і заканчваецца на газакампрэсарнай станцыі Яўнюнай.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі