Беларуская Служба

Каб пазбавіцца залежнасці ад Расіі, у Вялікабрытаніі адкрыюць вугальную шахту

26.04.2022 13:52
Да вайны ва Украіне Злучанае Каралеўства экспартавала з Расіі каля 40% гэтай сыравіны, задзейнічанай у яе гаспадарцы.
Ілюстраційне фотоpxhere.com/CC0 Domena publiczna

Сутыкнуўшыся з расійскай агрэсіяй супраць Украіну, брытанцы абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця вугальнай шахты. Паводле звестак тамтэйшых СМІ, гэта быў бы першы падобны выпадак за апошнія 30 гадоў, чытаем на польскім партале energetyka24.

Журналісты сцвярджаюць, што шахта магла бы быць адкрытая ў Камбрыі – графства ў паўночна-заходняй Англіі. Атрыманы з яго коксавы вугаль можна выкарыстоўваць у сталеліцейнай прамысловасці. Гэта важна, бо да вайны ва Украіне Злучанае Каралеўства экспартавала з Расіі каля 40% гэтай сыравіны, задзейнічанай у яе гаспадарцы.

Варта мець на ўвазе, што брытанскія ўлады ўхвалілі адкрыццё шахты яшчэ ў кастрычніку 2020, але працэс быў адкладзены з-за неабходнасці вывучыць экалагічныя наступствы гэтага кроку.

Аднак цяпер, пасля нападу Расіі на Украіну і выкліканай гэтым неабходнасцю паслабіць эканамічных стасункі з краінай-агрэсарам, адкрыццё новай шахты павінны паскорыцца. Канчатковае рашэнне можа быць прынята да сярэдзіны траўня, пісалі на партале energetyka24.

эж

На наступным тыдні запрацуе газавае злучэнне Польшча-Літва (GIPL)

26.04.2022 12:46
Газаправод спалучыць балтыйскія краіны, Фінляндыю і Польшчу з заходнім рынкам газу.