Беларуская Служба

Набліжаецца крызіс на сусветных рынках

10.05.2022 13:24
Эканамісты папярэджваюць, што да пералому сітуацыі яшчэ далёка, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna»
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

Рынкам цяжка быць аптымістычнымі, калі інфляцыя расце, эканамічны рост падае, а працэнтныя стаўкі растуць ва ўсім свеце, — каментуе сусветны эканаміст Брунела Роза.

Паводле выдання, яшчэ гэтым летам могуць пачацца вялікія распродажы на рынках, паколькі цэнтральныя банкі ва ўсім свеце павышаюць працэнтныя стаўкі, змагаючыся з ростам інфляцыі. Эканаміст лічыць, што нас чакае яшчэ больш дрэнных навін адносна эканамічнай актыўнасці.

Выданне зазначае, што інвестары першапачаткова віталі навіну аб тым, што ФРС выключыла рост працэнтнай стаўкі 75 б.п. Аднак у бліжэйшыя некалькі месяцаў адбудзецца некалькі павышэнняў на 50 б.п. У выніку, як папярэджвае Банк Англіі павялічваецца рызыку рэцэсіі эканоміцы.

Шматлікія абмежаванні ў канчатковым выніку прывядуць да скарачэння эканомікі. У зоне еўра і ў ЗША яны яшчэ не разумеюць, што насамрэч адбудзецца скарачэнне эканамічнай актыўнасці, піша выданне.

Апроч таго эксперты папярэджваюць, што вайна ва Украіне будзе доўжыцца значна даўжэй, чым мяркуюць многія ўдзельнікі рынку. Акрамя таго, ёсць і іншыя негатыўныя фактары, такія як праблемы з пастаўкамі, рост інфляцыі і рост працэнтных ставак.

юл