Беларуская Служба

Засуха б'е па вытворцах і падштурхоўвае да росту цэн на збожжа

17.05.2022 17:20
Цана засухі немалая. Страх наконт запасаў збожжа — гэта яшчэ адна трывога ва Украіне пасля вайны, якая ўплывае на падвышэнне цэн у свеце і інфляцыюі ў Польшчы.
          .
Засуха з'яўляецца яшчэ адным фактарам рызыкі разам з вайной ва Украіне.Фота: Shutterstock

Польшча заплаціць амаль паўмільярда злотых фермерам, якія пакутуюць ад леташняй засухі. У панядзелак пачаўся прыём заявак, каб размеркаваць 450 мільёнаў злотых сярод пацярпелых ад мінулагодніх катаклізмаў. Засухі ўсё больш уплываюць на дзяржбюджэт, дзве папярэднія ў 2018 і 2019 гадах абышліся падаткаплацельшчыкам агулам у 4,5 мільярда злотых.

Тым часам развіваецца новая сельскагаспадарчая засуха. Па ўсёй цэнтральнай Польшчы пралягае шырокая паласа глебы, сухая да ўзроўню 40 працэнтаў на глыбіні да 28 см, што азначае магчымы дэфіцыт вады ў каранёвай зоне.

— Гэта наступная стадыя засухі. Па-першае, недахоп ападкаў і высокая тэмпература, што выклікае сельскагаспадарчую засуху: расліны не могуць развіваць карані. Мы вынеслі папярэджанні наконт гідралагічнай засухі для трох вадазабораў, - кажа Гжэгаж Валеўскі (Grzegorz Walijewski), прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі. Пры паніжэнні ўзроўню вады ў рэках можа не хапіць вады для астуджэння энергаблокаў або паліву палёў.

— Рынак успрымае рызыку засухі і ўлічвае розныя сцэнары, у тым ліку такі, што назіраўся ў Польшчы ў 2018 годзе, — кажа Рафал Манькоўскі, эксперт Польскага страхавога таварыства. Страхаванне ад рызыкаў засухі субсідуецца — як і іншыя рызыкі, звязаныя з сельскай гаспадаркай.

Чакаецца, што экспарт збожжа з Украіны ўсё ж адновіцца, інакш Афрыцы пагражае голад, Еўропу ў такім выпадку чакае чарговая хваля бежанцаў, а астатні свет сутыкаецца з астранамічнымі цэнамі на збожжа. Еўрасаюз створыць калідоры салідарнасці і за 3 месяцы экспартуе з Украіны да 20 мільёнаў тон збожжа.

У Польшчы за апошнія два гады ападкі размеркаваліся раўнамерна, але цяпер зямля даволі хутка высыхае. Калі на працягу наступных дзесяці дзён пойдуць дажджы, гэта выратуе, напрыклад, ужо пасеяную кукурузу, якая не ўзыходзіць з-за сухой глебы.

Паводле паведамленняў AMIS, засуха з'яўляецца яшчэ адным фактарам рызыкі побач з канфліктам ва Украіне - рынкі баяцца засухі ў ЗША і моцнай спёкі ў Індыі.

Засуха абмяжоўвае ўраджай у Еўропе, спёка, у прыватнасці, закранула Францыю. Мараканскія прагнозы ўраджаю знізіліся. У ЗША засуха выклікала пылавыя буры, падчас якіх ужо загінулі два чалавекі, а Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША (USDA) прагназуе, што ўраджайнасць азімай пшаніцы знізіцца на 8% - да 1,17 млрд бушаляў (У міжнародным гандлі пад бушалем разумеецца вага 38,691 кг. –  Рэд.). Затое Канада падвысіла ўласныя прагнозы наконт ураджайнасці аж да 52 % і спадзяецца на рэкордны збор пшаніцы - да 33 млн тон.

ААН перасцерагае пра наступствы ад катастрафічнай засухі ў Афрыцы, напрыклад, у Эфіопіі выпала найменшая колькасць ападкаў за апошнія 40 гадоў.

Мы ўжо плацім за засуху

— З-за пагаршэння глабальных перспектыў ураджаю для важных вытворцаў збожжа і забароны на экспарт пшаніцы ў Індыю, які закліканы стабілізаваць цэны на ўнутраным рынку, цэны на збожжа на асноўных біржах моцна растуць, - кажа Якуб Аліпра (Jakub Olipra) старшы эканаміст Credit Agricole. Цэны на пшаніцу на біржы Matif выраслі на 8%, а на кукурузу — амаль на 7%. Credit Agricole нядаўна павысіла прагнозы цэн на прадукты харчавання ў сувязі з засухамі ў Польшчы, Заходняй Еўропе, ЗША і Бразіліі, піша Rzeczpospolita.

вх