Беларуская Служба

Еўразвяз плануе забраць у Расіі магчымасць шантажаваць Еўропу

19.05.2022 14:14
Аднак паводле часткі каментатараў, амбіцыйныя планы ЕС цяжка будзе рэалізаваць.
Аўдыё
  • ЕC плануе забраць у Расіі магчымасць шантажаваць Еўропу
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jplenio/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія прадставіла план умацавання энергетычнай бяспекі і хуткага зніжэння залежнасці ад паставак сыравіны з Расіі. Гэта адказ Бруселя на напад Расіі на Украіну і звязаныя з гэтым праблемы на сусветным энергетычным рынку.

Еўракамісія лічыць, што для ліквідацыі залежнасці ад выкапнёвых паліваў з Расіі неабходныя значныя інвестыцыі, дзеля якіх ЕС плануе мабілізаваць 300 мільярдаў еўра, з якіх 72 мільярды еўра ў выглядзе бяззваротных субсідый і і 225 мільярдаў еўра ў выглядзе крэдытаў.

Да 10 мільярдаў еўра Брусель плануе прызначыць на будаўніцтва адсутных элементаў газавай інфраструктуры, у тым ліку ЗПГ, да 2 мільярдаў – на мадэрнізацыю нафтавай інфраструктуры з-за спынення паставак расійскай нафты.

Еўракамісія таксама кажа аб павелічэнні долі аднаўляльных крыніц энергіі з 40 да 45 працэнтаў да 2030 года, аб павышэнні энергаэфектыўнасці і павелічэнні вытворчасці сонечнай энергіі.
Тым часам на Таварнай энергетычнай біржы прагназаваная на будучы год цана мегават-гадзіны перавышае 100 злотых. Паводле экспертаў, гэта можа азначаць рост кошту электраэнергіі ў будучым годзе нават на 70%.

Дэпутат кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» былы віцэ-міністр дзяржаўных актываў Адам Гавэнда (Adam Gawęda) падкрэсліў, што высокія цэны электраэнергіі распаўсюджваюцца на ўсю Еўропу:

- Рост коштаў на электраэнергію вялікі і закранае ўсіх еўрапейцаў, а таксама іншыя краіны свету. Гэта звязана, сярод іншага, з дысбалансам у ланцужках паставак энергетычнай сыравіны. У ЕС і наогул у Еўропе таксама ёсць вельмі важны фактар: рашэнне Еўракамісіі і Еўрасаюза па паскарэнні энергетычнай трансфармацыі, якая накіраваная на аднаўляльныя крыніцы энергіі, то бок энергію ветру, сонца.

Тым часам, паводле дэпутата, да працэсу энергетычнай трансфармацыі, трэба падысці вельмі рацыянальна і асцярожна:

- Кожнае дзеянне і кожны працэс, які не супадае з тэхналагічным прагрэсам і рэчаіснасцю, прычыняецца да росту цэн энергіі. Карацей кажучы, ЕС меркаваў, што звычайныя электрастанцыі і ўвесь сістэмны энергапакет могуць быць заменены аднаўляльнымі крыніцамі энергіі ў кароткія тэрміны. Давайце паглядзім, што адбываецца ў Германіі. Там на «зялёную» энергію патраціліся вялікія сродкі. Гаворка ідзе пра энергію ветру і іншыя крыніцы аднаўляльнай энергіі. Пры гэтай нагодзе немцы абмежавалі працу традыцыйных электрастанцыяў, якія працуюць на вугалі, а таксама ядзерную энергетыку. Гэта прывяло да сур'ёзных узрушэнняў. Гэта таксама перакрываецца з парванымі ланцужкамі паставак і вялікай залежнасцю ад паставак газу з Расіі.

Польшча мае шанец стаць незалежнай ад паставак з Расіі, але вялікай праблемай у яе выпадку з’яўляецца вугаль, кажа палітык:

- Мы, Польшча маем шанец у хуткім часе стаць незалежнай ад усіх энерганосьбітаў з Расіі. Аднак тут праблемай з’яўляецца вугаль, паколькі ЕС выставіў вельмі жорсткія ўмовы, якія прымушалі Польшчу хутка адмовіцца ад вугалю. Да гэтага даходзіць пытанне спекуляцыйных цэнаў і кантрактаў, рэалізаваных прыватнымі кампаніямі, якія імпартавалі вугаль з Расіі.

Упраўленне рэгулявання энергетыкі правярае ці прагназаваны рост цаны энергіі не з’яўляецца вынікам спекуляцыі на рынку энергетыкі:

- Калі гаворка ідзе пра спекуляцыі, то гаворка ідзе, перш за ўсё, пра ўзровень дазволаў на выкід CO2. Схема гандлю выкідамі Еўрапейскага саюза(ETS) прычыняецца да таго, што кошт дазволаў на выкід перакрываецца з некаторымі спекуляцыйнымі элементамі, рэалізаванымі фінансавымі ўстановамі. Фактары, якія ўплываюць на рост цаны энергіі, звязаныя з залежнасцю Еўропы ад паставак сыравіны з Расіі. Гэта адна справа. Другая справа, гэта адсутнасць раўнавагі ў працэсе падключэння да энергетычнай сістэмы аднаўляльных крыніцаў, а таксама празмерны аптымізм, паводле якога такія крыніцы павінны хутка заменяць традыцыйныя крыніцы энергіі. Тым часам гэта, паводле шматлікіх экспертаў, немагчымае па тэхналагічных прычынах. Гаворка ідзе пра тое, што разам з пашырэннем аднаўляльных крыніцаў энергіі, трэба развіваць спосабы ейнага захавання. Чаму? Таму, што як энергія ветру, так і сонца – нестабільныя.

Паводле дэпутата, гэта першапачатковая прычына росту цаны на электраэнергію. Тым не менш, агрэсія Расіі на Украіну моцна дэстабілізавала сітуацыю таксама на сусветным энергетычным рынку. Таму, паводле Адама Гавэнды цяжка зараз прагназаваць, калі і ці наогул кошт энергіі знізіцца:

- Я б хацеў, каб цэны, як мінімум, больш не павышаліся; каб яны стабілізаваліся. Зараз гэта асноўная задача ўладаў. Польшча павінна моцна паскорыць здабычу вугалю для цеплаэлектрастанцыяў, якія пастаўляюць цёпла індывідуальным спажыўцам. Нагадваю, зараз імпарт вугалю з Расіі заблакаваны – гэта вельмі добра. Аднак з другога боку нашыя шахту былі прымушаныя абмежаваць здабычу.

- нагадвае дэпутат кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» былы віцэ-міністр дзяржаўных актываў Адам Гавэнда.

Паводле Еўракамісіі, сродкі на план умацавання энергетычнай бяспекі і хуткага зніжэння залежнасці ад паставак сыравіны з Расіі будуць вылучаныя, між іншым, з Фонду рэканструкцыі і выпуску запасных дазволаў на выкіды CO2 і іх продажу на рынку. Каментатары звяртаюць увагу, што гэта несумненна, паўплывае на кліматычны пакет, вядомы як «Зялёнае пагадненне», які ў цяперашні час узгадняецца. І хаця мэты па скарачэнні выкідаў CO2 пакуль застаюцца нязменнымі, то эксперты спадзяюцца, што краіны ЕС атрымаюць большую свабоду ў іх выкананні. Гэта ў сваю чаргу не падабаецца частцы эколагаў у Бруселі, якія «Зялёнае пагадненне» пачынаюць называць – шэрым.

Нагадаем, летась кошт імпарту энерганосьбітаў з Расіі ў ЕС склаў 99 мільярдаў еўра, што склала 62 працэнты пакупкі расійскіх тавараў. Зараз паводле кіраўнічкі Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, ЕС знаходзіцца на шляху да значнага скарачэння імпарту расійскага газу. Гэты каэфіцыент зніжаны з 40 працэнтаў у 2021 годзе да 26 працэнтаў у красавіку бягучага года.

PR24/аз

Еўрасаюз павялічыць сёлетнюю дапамогу Украіне да 9 мільярдаў еўра

18.05.2022 15:31
Кіраўнічка Еўракамісіі прадставіла найважнейшыя пункты плана рэканструкцыі, які Еўрасаюз распрацоўвае для Украіны.