Сезонныя ўкраінскія работнікі ў Польшчы могуць выбіраць вакантныя працоўныя месцы. Выхадцы з Украіны, якія жадаюць уладкавацца гэтым летам на працу на фабрыцы, складзе, у краме, рэстаране або ў сельскай гаспадарцы, і перш за ўсё мужчыны, могуць разлічваць на вялікі выбар прапаноў і выгадныя стаўкі заробкаў. Гастраномія, сельская гаспадарка, садоўніцтва і будаўніцтва – гэта самыя папулярныя сёлета галіны на рынку працы, паведамляе Rzeczpospolita.
Дэфіцыт работнікаў на польскім рынку працы толькі часткова кампенсуецца за кошт украінскіх бежанцаў. Праўда, з дадзеных Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі вынікае, што на сённяшні дзень у Польшчы на працу ўладкаваліся амаль 175 тыс. украінскіх грамадзян, якія пакінулі радзіму пасля пачатку вайны, у асноўным у лагістыцы, гасцінічным сектары і рэстаранным бізнесе. Польскія кампаніі, аднак, па-ранейшаму адчуваюць дэфіцыт кадраў. Эксперты звяртаюць увагу на тое, што магчымасці працаўладкавання многім украінскім уцекачам абмяжоўвае няведанне польскай мовы, паведамляе газета Rzeczpospolita.
вс