Арганізацыя Pesticide Action Network папярэджвае, што садавіна і гародніна, якія прадаюцца ў краінах Еўрапейскага саюза, усё часцей утрымліваюць хімікаты. Гэта можа паўплываць на наша здароўе, піша партал onet.pl.
Кампанія Pesticide Action Network апублікавала даклад. Эксперты ацэньвалі, сярод іншага, на садавіну і гародніну з краін Еўрапейскага саюза і на тое, наколькі яны запоўненыя пестыцыдамі
Асноўная ўвага даследчыкаў была засяроджана на тым, ці ўтрымліваюць гародніна і садавіна сляды пестыцыдаў, якія Еўрапейская камісія апісвае як «самыя небяспечныя». Менавіта яны могуць выклікаць некаторыя віды раку, дыябет і хваробы сэрца. Таксама гэтыя рэчывы забруджваюць навакольнае асяроддзе.
Найгоршыя вынікі аналізаў былі ў садавіне і гародніне з Бельгіі. У іх выяўлена ажно 36 % таксічных рэчываў. Адразу за імі ідуць прадукцыя з Ірландыі (26%), Францыі (22%) і Італіі (21%). Што да Польшчы, то яна была 12-ым па забруджанасці садавіны і гародніны месцы.
Таксама даследчыкі праверылі, ці скарацілася за апошнія гады выкарыстанне таксічных пестыцыдаў. Вынікі не аптымістычныя. Хаця ў Еўракамісіі сцвярджаюць, што ў 2019 годзе адбылося скарачэнне колькасці прымянення таксінаў аж на 12%, а да 2030 года іх павінна быць удвая менш, рэчаіснасць крыху іншая.
«Гэты даклад мае доказы колькасці пестыцыдаў, якія на самай справе трапляюць у ежу, якую спажывае пераважная большасць еўрапейцаў кожны дзень, і рашуча абвяргае сцвярджэнне аб тым, што еўрапейская сельская гаспадарка адыходзіць ад выкарыстання пестыцыдаў. У 2019 годзе працэнт садавіны а гародніна, забруджаная найбольш небяспечнымі пестыцыдамі, вырасла амаль на дзевяць працэнтаў у параўнанні з 2015-2017 гадамі», – гаворыцца ў справаздачы.
вх