Беларуская Служба

ЗША папярэджваюць пра продаж Расіяй крадзенага збожжа. Эксперт: Афрыканцам усё роўна, адкуль яны бяруць ежу

08.06.2022 20:45
Дзярждэпартамент ЗША накіраваў у траўні папярэджанне 14 краінам, у асноўным з Афрыкі, наконт расійскіх паставак збожжа, скрадзенага з Украіны.
Eksport zboża z Ukrainy. Amerykański admirał ostrzega: w walkę mogą zostać zaangażowani zachodni sojusznicy
Eksport zboża z Ukrainy. Amerykański admirał ostrzega: w walkę mogą zostać zaangażowani zachodni sojusznicyshutterstock.com/Elena Larina

Трэба разумець, што перад пагрозаю харчовага крызісу афрыканскія краіны не адмовяцца ад паставак. Як паведамляе партал forsal.pl са спасылкаю на NYT, у сярэдзіне траўня амерыканская дыпламатыя накіравала папярэджанне адносна трох расійскіх караблёў, якія падазраюцца ў перавозцы «скрадзенага ўкраінскага збожжа». Паведамленне было накіравана ў краіны ўсходняй і паўночнай Афрыкі, у т.л. Кенію і Танзанію, а таксама ў Пакістан, Бангладэш, Шры-Ланку і Турцыю. Папярэджанне не было прамым заклікам да краін не купляць крадзеную ежу, а было «ў духу супрацоўніцтва, а не прымусу».

Па словах Хасана Ханненджы (Hassana Khannenje), дырэктара аналітычнага цэнтру Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў HORN з Кеніі, цытаванага ў артыкуле, афрыканскія краіны без ваганняў скарыстаюцца прапановай Расіі перад пагрозай голаду.

«Гэта не дылема. Афрыканцам усё роўна, адкуль яны бяруць ежу, і калі хтосьці хоча ім чытаць маралі, яны памыляюцца. Патрэба ў ежы настолькі вялікая, што гэта не тое, што трэба абмяркоўваць», – мяркуе Хасан Ханненджы.

Расія і Украіна з'яўляюцца вядучымі экспарцёрамі збожжа ў Афрыку, на іх долю выпадае 40% паставак.

Па дадзеных Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Абʼяднаных Нацый (WFP), цэны на пшаніцу выраслі ў мінулым годзе на 23%, а засуха ў рэгіёне стала прычынай недахопу прадуктаў харчавання для 17 мільёнаў чалавек. У Самалі 200 тыс людзі знаходзяцца на мяжы голаду.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі Украіны Тараса Высоцкага, акрамя 500 тысяч тон пшаніцы на 100 мільёнаў долараў расіяне таксама скралі сельскагаспадарчую тэхніку на 15-20 мільёнаў долараў.

вх

Вагнераўцы ў Афрыцы: Расія змякчае санкцыі з дапамогаю прыватных вайсковых кампаній

08.06.2022 15:30
Расія зарабляе мільярды з дапамогаю прыватных вайсковых кампаній.