Большасць рэспандэнтаў лічаць, што сацыяльная дапамога з праграмы кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» павінна падлягаць штогадовай індэксацыі, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага інстытутам IBRiS для выдання Rzeczpospolita.
Паводле іх, 60 працэнтаў апытаных выказваюцца за тое, каб сацыяльная дапамога з праграмы «Сям’я 500+» была штогадова індэксаваная на ўзровень інфляцыі, як, напрыклад, пенсіі.
За індэксацыю выказваюцца не толькі выбаршчыкі кіроўнай партыі (78%), але таксама апазіцыйных арганізацый: Польскай сялянскай партыі (ажо 80%), «Канфедэрацыі» (59%) і «Грамадзянскай кааліцыі» (42%). Найменшай папулярнасцю згаданая ідэя карыстаецца сярод прыхільнікаў Левых сілаў (28%).
На думку старшыні IBRiS Марціна Думы, якога цытуе Rzeczpospolita, гэта азначае, што сацыяльная праграма «Сям’я 500+» карыстаецца ўсеагульным грамадскім прызнаннем.
аз