За першыя 100 дзён пасля ўварвання ва Украіну Расія зарабіла 93 мільярды еўра на экспарце выкапнёвага паліва, паведаміў у панядзелак Фінскі цэнтр даследаванняў энергіі і чыстага паветра. Даходы Расіі ад энергарэсурсаў дасягнулі рэкорднага ўзроўню.
Большая частка паставак паступіла ў краіны Еўрасаюза, які з’яўляецца атрымалікам 61% агульнага расійскага экспарту выкапнёвага паліва на суму каля 57 мільярдаў еўра.
Найбуйнейшымі імпарцёрамі сталі Кітай (12,6 млрд еўра), Германія (12,1), Італія (7,8), Нідэрланды (7,8), Турцыя (6,7), Польшча (4,4), Францыя (4, 4) і Індыя (3,4).
Паводле звестак фінскага цэнтра, даходы Расіі паступалі ў асноўным ад продажу сырой нафты (46 млрд еўра), і ў меншай ступені ад прыроднага газу, нафтапрадуктаў, звадкаванага прыроднага газу і вугалю.
Як падкрэсліваюць у эксперты, нягледзячы на санкцыі Расія выйграла ад сусветнага павышэння цэн на сыравіну, а яе экспартныя даходы дасягнулі рэкордна высокіх паказчыкаў. Паводле звестак Фінскага цэнтра даследаванняў энергіі і чыстага паветра, яны былі на каля 60 працэнтаў вышэйшыя, чым летась.
аз