Ад забароны на ўезд вызваляюцца тэхнічныя аўтамабілі, харчовыя аўтамабілі і аўтамабілі пажылых людзей старэйшыя за 70 гадоў.
Першапачатковы этап закране тэрыторыі ўнутры другой кальцавой дарогі горада. З 1 сакавіка 2023 года туды не змогуць заехаць уладальнікі аўтамабіляў з рухавікамі паводле стандартаў Еўра 1 і Еўра 2. Гэта азначае, што забарона будзе распаўсюджвацца на бензінавыя і дызельныя аўтамабілі, выпушчаныя ў 1993-2000 гадах (і раней).
Важна, першы этап не будзе распаўсюджвацца на людзей, якія пражываюць у гэтай зоне, і прадпрымальнікаў, якія працуюць на яе тэрыторыі.
У рамках мерапрыемстваў, якія папярэднічаюць увядзенню чыстай транспартнай зоны, у горадзе распачынаюцца грамадскія кансультацыі.
Кракаў стане першым горадам у Польшчы з чыстай транспартнай зонай.
Каб пазбегнуць абвінавачванняў толькі ва ўвядзенні абмежаванняў, у офісе працуюць над тым, каб і заахвоціць людзей прыняць новыя правілы. Напрыклад, размова ідзе пра бясплатны білет на грамадскі транспарт на працягу 24 месяцаў. Будзе магчымая даплата за электрычны або грузавы ровар у памеры 2500 злотых, бясплатная падпіска на доўгатэрміновую арэнду электрычнага ровара на 24 месяцы і пакет падтрымкі прадпрымальнікаў, звязаных з транспартам.
Акрамя таго, плануецца павялічыць доступ да грамадскага транспарту. Гэта тычыцца аўтобусаў, трамваяў, цягнікоў. Улады горада падлічылі, што трэба будзе абслугоўваць 80 тысяч дадатковых пасажыраў.
Больш падрабязнасцяў расказвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Паўліца:
– На першым этапе абмежаванне закране аўтамабілі, зарэгістраваныя пасля 1 студзеня 2023 года. Абмежаванні закрануць зону Старога горада, Казімеж. Заехаць на гэтую тэрыторыю змогуць толькі машыны з рухавіком стандарту euro4, калі гэта бензінавы рухавік, і стандарту euro6 калі дызельны. Строгія абмежаванні на ўезд мусяць быць уведзеныя з 2026 года, гэта паведаміў Лукаш Франэк (Łukasz Franek) з Упраўлення грамадскага транспарту ў Кракаве.
Цяпер нормам, якія патрабуюць новыя правілы, не адпавядаюць 40 % аўтамабіляў, зарэгістраваных у Кракаве. То бок свае ащто будуць вымушаныя замяніць на больш сучасныя дзве тысячы жыхароў горада.
Ад забароны на ўезд вызваляюцца тэхнічныя аўтамабілі, аўтамабілі, якія прывозяць прадукты, і аўтамабілі пажылых людзей старэйшых за 70 гадоў.
Ужо ў 2026 годзе з зону чыстага транспарту ўвойдзе тэрыторыя 4-й кальцавой дарогі, гэта значыць плошча практычна ўсяго горада Кракава.
Праект пастановы Кракаўскай гарадской рады павінен быць гатовы ў верасні.
Нагадаем, нядаўна Еўрапарламент прыняў прапанову Еўракамісіі, і ў Еўрасаюзе з 2035 года будзе забаронена прадаваць новыя аўтамабілі, абсталяваныя рухавікамі ўнутранага згарання.
IAR / вх